Четверг, 18 января 2018

Сводка происшествий за неделю: кражи, компьютерный вирус, гибель на пожаре, гранаты времен ВОВ

1 183

+У ноч на 27 жніўня пажар здарыўся ў прыватным гаражы па вуліцы Касцякова. Агонь пашкодзіў дахавае перакрыцце памяшкання, а таксама транспартныя сродкі, якія знаходзіліся  тут, — «Аўдзі-100», і матацыкл «Мінск». Як паведамілі ў РАНС, прычынай узгарання стала кароткае замыканне акумулятара аўтамабіля.

+Трагедыяй закончыўся пажар, які здарыўся 31 жніўня ў вёсцы Харкі. 78-гадовая жыхарка Брэста вырашыла спаліць сухую расліннасць на сваім дачным участку, але агонь перакінуўся спачатку на хлеў суседняга падворка, а затым на гаспабудову другога суседа…

Калі выратавальнікі  ўтаймавалі вогненную стыхію, каля аднаго з хлявоў знайшлі абгарэлае цела. Мяркуецца, што пенсіянерка спрабавала сама патушыць агонь, калі заўважыла, што ён перакінуўся на чужы будынак, і пры гэтым загінула.

 

+Дапамога праваахоўнікаў спатрэбілася жыхару вёскі Вітараж, які  лячыўся ў Ружан-

скай бальніцы: у мужчыны ўкралі 650 тысяч рублёў, схаваныя пад матрацам. Як высветлілася, разбагацець такім чынам вырашыў сусед па палаце. На жыхара Лыскава, які, дарэчы, ужо меў судзімасць, узбуджана справа па арт.205 (ч.2) Крымінальнага кодэкса, згодна з якой яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

+26 жніўня ў міліцыю звярнуўся жыхар в.Лінова. З гаспадарчай пабудовы ў яго зніклі кампрэсар, зварачны апарат, набор ключоў і іншыя інструменты, агульны кошт якіх складае каля 8 мільёнаў рублёў. Па факту крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа, асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.

+На наступны дзень была ўзбуджана крымінальная справа па звароце жыхаркі г.п.Ружаны: карыстальніца сусветнага павуціння «падчапіла» вірусаносную праграму, якая заблакіравала яе камп’ютар з патрабаваннем пералічыць грошы за разблакіроўку.

+Дзятва, якая бавіла час на высыхаючым вадаёме ў Лінова, знайшла чатыры гранаты. Прыбыўшая на месца сапёрна-піратэхнічная група вызначыла, што боепрыпасы ляжалі тут яшчэ з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечная знаходка абясшкоджана.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *