Вторник, 22 мая 2018

В 29 учреждениях образования Пружанского района прошли торжественные линейки

1 397

Белыя блузкі і кашулі, строгія дзелавыя касцюмчыкі і абавязкова кветкі ў руках… Мноства вучняў усіх узростаў напоўнілі ўчора гарадскія і вясковыя вуліцы. Ва ўзнятым настроі яны спяшаліся, як і заўсёды  1 верасня, у школы.IMG_2439

Урачыстыя школьныя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года прайшлі  ў 29 школах горада і раёна. Звыш пяці тысяч школьнікаў селі за парты. Тры дзясяткі маладых спецыялістаў упершыню пераступілі школьны парог у якасці настаўнікаў…

1 верасня дало старт новаму этапу атрымання ведаў.IMG_1084 IMG_1097 IMG_1105 IMG_1133 IMG_1154 IMG_1187 IMG_1210 IMG_1232 IMG_1264 IMG_1276

З 2015-2016 навучальнага года ў васьмі ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна для 115 старшакласнікаў уводзіцца профільнае навучанне. І гэта – толькі адно з сёлетніх новаўвядзенняў, якое, як лічыцца, паўплывае на развіццё здольнасцей вучняў. Хаця да гонару пружанскіх школьнікаў і іх настаўнікаў, наш раён палепшыў свае паказчыкі паспяховасці, аб чым сведчыць цэнтралізаванае тэсціраванне. Па сярэдняму балу ЦТ сёлета сярод 20 адміністрацыйных адзінак Брэстчыны выпускнікі Пружаншчыны занялі пятае месца ў вобласці наогул і другое — сярод сельскіх раёнаў. Толькі поспехаў застаецца пажадаць ім і ў бягучым годзе!

***

IMG_2476

Рэкордная колькасць дзяцей за апошнія пяць гадоў – 420 – прыйшла сёлета на вучобу ў гімназію. І гэтая навучальная ўстанова як след падрыхтавалася да сустрэчы з імі: дзякуючы бягучаму рамонту на суму 1,5 мільярда рублёў яна непазнавальна змянілася. Падтрымку ўладаў гімназісты адчулі і на лінейцы з нагоды новага  навучальнага года. З віншаваннямі да іх прыйшлі намеснік старшыні аблвыканкама В.Я.Сакоўскі і старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Высокія госці падарылі гімназіі персанальны камп’ютар і камплект мячоў — са спадзяваннем на новыя перамогі ў вучобе і спорце.

Галіна КАЛЯДА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *