Пятница, 19 апреля 2024

Новый учебный год начался в Центре творчества детей и молодежи. Активных ребят здесь ждут интересные кружки

2 196

Дзяцінства — найлепшы час для пазнання сваіх здольнасцей, для пошуку заняткаў, якія будуць не толькі цікавымі і займальнымі, але і карыснымі. У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў хлопчыкаў і дзяўчынак ёсць магчымасць паспрабаваць сябе ў розных відах рукадзелля і творчасці. Тым больш, што тут, як і ў школах, пачынаецца новы навучальны год.выставка работ

У аб’яднанні па інтарэсах «Мір мадэляў», напрыклад, хлопчыкі авалодваюць асноўнымі інструментамі і вучацца канструяваць мадэлі тэхнікі, майстраваць з дрэва.мир моделей

Дзяўчынкі, вы марыце навучыцца ствараць упрыгажэнні з пацерак? Авалодаць карпатлівай справай дапамогуць у аб’яднанні «Бісерапляценне». Аказваецца, з пацерак можна плесці не толькі ўпрыгажэнні, але і ствараць дзіўныя кветкі, дрэвы, арыгінальных жывёл і яшчэ шмат цікавых вырабаў.

Падарункі з нагоды шматлікіх святаў для сваіх сяброў і блізкіх дапамогуць стварыць у «Масцярылцы». Тут знойдзецца прымяненне непатрэбным слоічкам, бутэлечкам, кавалачкам тканіны, якія могуць ператварацца ў арыгінальныя сувеніры. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца цяпер квілінг — майстраванне са скручанай паперы.

учащиеся мягкой игрушки с педагогомВясёлыя, яркія цацкі ствараюцца ў  аб’яднанні па інтарэсах «Мяккая цацка». Папулярныя цяпер лялькі-тыльды сталі прадметам асаблівай любові ў наведвальнікаў гуртка. Дзятва з задавальненнем шые цацкі, упрыгожвае, а затым дорыць сваім сябрам і знаёмым.

Набываючы жывёлу, ці ўяўляеце вы, як прысутнасць такога сябра ў доме мяняе звыклы лад жыцця? Яго ўтрыманне патрабуе ведаў, атрымаць якія можна на занятках «Свету жывёл».

мукосолькаЗвычайная мука і соль у руках гурткоўцаў «Мукасолькі» ператвараецца ў сапраўды ўнікальныя шэдэўры: статуэткі, пано, інтэр’ерныя ўпрыгожанні.

А вось самыя модныя дзяўчынкі, якія хочуць быць у «трэндзе», займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Стыль»: уласнаручна пашытыя ўборы выклікаюць захапленне ў сяброў і аднакласнікаў. папарать-кветкаПрызёр і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — студыя моды «Папараць-кветка» таксама запрашае наведвальнікаў: на занятках не толькі шыюць шыкоўныя калекцыі адзення, але і вучацца мастацтву дэфіле. Не адно гарадское свята не абыходзіцца без удзелу юных мадэльераў.

Самых актыўных, неабыякавых да жыцця горада запрашае «Гарадскі дзіцячы парламент». Крэатыўныя праекты, сустрэчы з цікавымі людзьмі, новыя знаёмствы і мноства незабыўных уражанняў чакаюць удзельнікаў падлеткавага аб’яднання.радиотехника

Спіс магчымасцей, якія для вас могуць прадаставіць у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, можна працягваць і працягваць. Гэта і абучэнне саломапляценню, ганчарству, прамудрасцям малявання, азам журналістыкі і нават знаёмства з асаблівасцямі радыётэхнікі.

Калі і ў вас з’явілася жаданне асвоіць якую-небудзь справу, запрашаем у цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (вул.Камсамольская, д.1), дзе на гэтым тыдні праходзяць Дні адчыненых дзвярэй. Педагогі ўстановы дапамогуць раскрыць ваш талент, набыць хобі і знайсці новых сяброў.

Марына Вакульская.

3 комментариев

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *