Понедельник, 24 сентября 2018

«Дарога да Святыняў» крочыць праз Пружаны

917

Як мы паведамлялі ўжо, напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства па гарадах і вёсках Беларусі крочыць  культурна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга». Сёлета яна пройдзе і праз Пружаны. У чацвер, 3 верасня ў 20.00 гадзін каля музея-сядзібы «Пружанскі палацык» адбудзецца ўрачыстая сустрэча экспедыцыі, адсюль пойдзе хрэсны ход да сабора Аляксандра Неўскага. Пасля малебну ўдзельнікі экспедыцыі наведаюць аграрна-тэхнічны каледж і сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым сацыяльным прытулкам.9

А на наступны дзень, 4 верасня ў 8.00 гадзін пачнецца закладка саду Малітвы каля Свята-Мікалаеўскай царквы ў Пружанах. Гэтай жа раніцай у школах горада і Параслянскай СШ  будуць праводзіцца адкрытыя ўрокі і сустрэчы з вучнямі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *