Четверг, 24 мая 2018

В Ружанах выбрали «Властелина села»

1 306

У мінулую нядзелю на Пружаншчыне вызначылі «Уладара сяла». Раённы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта прайшоў у Ружанах, дзе і высветлілася, хто з мужчын самы ўмелы гаспадар, а якая з жанчын найлепшая гаспадыня.IMG_9774

Адметна, што з кожным годам  паспрачацца за ганаровае званне праяўляюць жаданне ўсё больш маладых сем’яў. Сёлета іх было дзевяць: гэта сямейныя пары Быкоўскіх, Клішэвічаў і Паўловічаў (усе — ААТ «Ружаны-Агра»), Луцыкаў (ААТ «Айчына»), Улогаў (ААТ «Жураўлінае»), Здзітаўцоў (ТАА «Сады Прыбужжа»), Канюшыкаў (ААТ «Шані-аграпрадукт»), Завіноўскіх (ААТ «Ліноўскае») і Паламарчукоў (ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»).IMG_9733

Удзельнікаў конкурсу вітаў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Міхаіл Мікалаевіч звярнуў увагу на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў краіне ў рамках ажыццяўлення маладзёжнай і сямейнай палітыкі: асаблівая ўвага маладому пакаленню ўдзяляецца менавита сёлета, калі бягучы год аб’яўлены Годам моладзі.

Арганізатары конкурсу — камітэт прафсаюза работнікаў АПК, райкам ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  перакананы: падобныя спаборніцтвы не проста дапамагаюць вылучыць самыя актыўныя і гаспадарлівыя сем’і, спрыяюць паляпшэнню санітарнага стану сельскіх падворкаў, але і даюць магчымасць захаваць  старадаўнія  вясковыя традыцыі.IMG_0007

У конкурсе «Касі, каса» мужчынам давялося паказаць свае здольнасці ў валоданні традыцыйнай сельскагаспадарчай прыладай — касой. Іх жонкі тым часам павінны былі хуценька скласці скошаную траву ў стажкі. Згодна з умовамі другога задання, сямейным парам трэба было распілаваць бярвенні двуручнай пілой, пасекчы і скласці дровы.    IMG_9805 IMG_9817         IMG_9820 З самымі складанымі фізічнымі заданнямі ўдала справіліся ўсе, але самымі лепшымі работнікамі паказалі сябе Мікалай і Вольга Паламарчукі і Мікалай і Людміла Канюшыкі, якім не было роўных.

IMG_0085

Той, хто вырашыў, што падчас наступнага спартыўнага конкурсу «Вясёлая сямейка» ўжо можна расслабіцца, памыліўся: эстафета была пад сілу ўсім, але аказалася, што некаторыя мужчыны ў чыстцы бульбы дадуць фору і жанчынам. Жанчыны, дарэчы, мелі магчымасць паказаць свае кулінарныя здольнасці: да конкурсу па прыгатаванні страў беларускай нацыянальнай кухні яны рыхтаваліся загадзя. І здзівіць журы разнастайнасцю на талерках змаглі так, што ў якасці найлепшай была вылучана толькі адна страва, астатнія адзначаны аднолькава высокай колькасцю балаў.IMG_9800

Яшчэ больш складана аказалася даць адзнаку творчым здольнасцям удзельнікаў, якія яны паказалі падчас конкурсу «З песняй па жыцці». Мяркуючы па водгуках гледачоў, адзнакі тут істотна разышліся, але апошняе слова засталося за судзейскай брыгадай.IMG_9751

У цэлым жа раённы этап праекту прайшоў удала: праведзеных конкурсаў журы аказалася дастаткова, каб прыйсці да высновы, што прадстаўляць наш раён на абласным этапе дастойны Мікалай і Людміла Канюшыкі. Ім і дастаўся галоўны прыз — мікрахвалевая печка.IMG_0121

Хочацца адзначыць пазіцыю кіраўніцтва ААТ «Ружаны-Агра»: усе тры сям‘і-канкурсанты, якія працуюць у гэтай гаспадарцы, нягледзячы на занятае месца, былі адзначаны каштоўнымі падарункамі ад таварыства.

***

IMG_0152

 

IMG_0153

Акрамя таго, былі агучаны вынікі і ўзнагароджаны пераможцы раённага конкурсу «Лепшы  сельскі падворак», які праводзіўся сярод маладых сем’яў. Самымі лепшымі былі прызнаны сядзібы Сяргея і Міраславы Капіцаў (аг.Клепачы), Юрыя і Вольгі Русакоў (аг.Калядзічы) і Ірыны і Арцёма Япішкаў (аг.Лінава). Сярод самых добраўпарадкаваных названы таксама падворкі сям’і Венска са Стараволі, Пацапнёў з Муравы, Паламарчукоў з Шарашова, Васілінчыкаў з Зеляневічаў, Яцукоў з Калазубаў і Глушкоў з Арабнікаў.

***

Працягам конкурснай праграмы стала свята пасёлка. Яно сабрала нямала людзей, якія шчыра радаваліся за тых, хто быў удастоены гонару ўзняцца на сцэну: гэта і маладыя спецыялісты, і сямейныя працоўныя дынастыі, і лепшыя работнікі  арганізацый і прадпрыемстваў, і гаспадары лепшых падворкаў пасёлка, і старажылы, і сямейныя пары — залатыя юбіляры…

Са сцэны ліліся песні ў выкананні калектываў Пружаншчыны, гледачоў чакала гульнёва-забаўляльная праграма. «Ізюмінку» ў свята прыўнёс канцэрт «Маладзёжная суполка», які завяршыўся феерверкам.

Канешне, па меркаванні гасцей, паўнацэннай заменай «Ружанскай браме» пасялковае свята «Беларускі Версаль» не стала. Але яно не аказалася лішнім у культурным жыцці ружанцаў, атрымаўшых магчымасць прыемна правесці час.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 

На здымку: падчас конкурсу «Касі, каса», на першым плане сям‘я Канюшыкаў з ААТ «Шані-аграпрадукт».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *