Суббота, 20 января 2018

«Ружаны-Агро» в лидерах и в этом году

1 283

Сямейны экіпаж камбайна «GS-12» з ААТ «Ружаны-Агра»

Аляксандр і Мікалай Густыры:IMG_2390

— На жніве разам з братам мы працуем усяго другі сезон, — кажа Мікалай. — А ўвогуле я ў гаспадарцы майстар-наладчык, а брат — механізатар, за ім замацаваны трактар «МТЗ-1221».  Маем сялянскія карані: нарадзіліся ў вёсцы Еськаўцы. Жніво для нас — асаблівы час. Гэта і вялікая адказнасць, і магчымасць зарабіць. Але сёлета працаваць нялёгка, тэмпература за бортам камбайна перавышае трыццаць градусаў.  Што ж, і да гэтага прывыклі.  Самы большы намалот за дзень у нас склаў 160 тон — калі ўбіралі азімае тры-цікале. І нават самі не заўважылі, як з вялікім адрывам аказаліся наперадзе не толькі ў ААТ «Ружаны-Агра», але і наогул у раёне,  намалацілі больш за 2000 тон збожжа.

*

Збожжавы палетак ААТ «Ружаны-Агра» самы вялікі сярод гаспадарак раёна. Пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі сёлета занята каля шасці тысяч гектараў пасяўных плошчаў. На жніве былі задзейнічаны 23 камбайнавыя экіпажы. Адных толькі абедаў для тых, хто працаваў на ўборачнай, штодзень у сталовых Ружан і Калазубаў рыхтавалася каля 250-ці.IMG_2415

— Плануем атрымаць валавы збор збожжа сёлета на ўзроўні 27 тысяч тон, — гаворыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Андрэй Лаўрутыч. — Як бачна,  лічба на тры тысячы тон меншая за леташнюю, але на гэта, як самі ведаеце, ёсць     аб’ектыўныя прычыны.IMG_2377

Сапраўды, каб атрымаць добры ўраджай ва ўмовах пясчаных глебаў Ружанскай зоны, патрэбны дажджы. Дэфіцыт вільгаці востра адчуваўся на палетках ААТ «Ружаны-Агра» на працягу сёлетніх  вясны і лета. І тым не менш, нават у такіх няпростых умовах удалося атрымаць годны ўраджай.

Намалочана 2200 тон алейнага насення рапсу. Уся яго перапрацоўка арганізавана на месцы ў гаспадарцы. Атрыманы алей, як ужо расказвалася на старонках нашай газеты, будзе выкарыстаны для прыгатавання камбікармоў на камбікормавым заводзе ў Калазубах,  багатая бялком макуха  таксама стане добрай падмогай для жывёлагадоўлі.IMG_2385

Што тычыцца ўраджайнасці збожжавых, то найбольш парадавалі жыта і трыцікале. Так, ураджайнасць жыта склала каля 50 цэнтнераў з гектара.

У таварыстве дзейнічае сапраўдны ўборачны канвеер. Пасля вызвалення палёў ад саломы праводзіцца лушчэнне іржышча. Ужо рыхтуецца глеба пад сяўбу азімага рапсу, які, як і летась, будзе размешчаны на плошчы тысячу гектараў.

Поспех на жніве вызначаюць людзі. Андрэй Мікалаевіч вельмі цёпла адзываецца пра кожнага з камбайнераў і іх памочнікаў. У ліку лідараў — сямейныя экіпажы: Аляксандр і Мікалай Густыры, Васіль і Андрэй Шапавалы, Леанід і Андрэй Хлебнікі. Сярод маладзёжных экіпажаў у ліку лепшых Сяргей Густыр і Юрый Ясінскі. На адвозцы збожжа ад камбайнаў выдатна папрацавалі вадзіцелі Уладзімір Зубеня, Андрэй Вайцешка, Юрый Савін. Няма роўных у раёне калектыву ЗСК-80 (старшы машыніст Анатоль Макарэвіч), які дапрацаваў больш за 15 тысяч тон збожжа.IMG_2404

Асноўная запаведзь земляробаў — забеспячэнне паставак збожжа ў дзяржаўныя засекі. Сёлета сельскія працаўнікі ААТ «Ружаны-Агра» па-вінны паставіць для патрэб прадпрыемстваў Дэпартамента хлебапрадуктаў 1520 тон збожжа. І гэта задача паспяхова вырашаецца.

На здымках: галоўны аграном Андрэй Лаўрутыч і ўпраўляючы ўчастка «Маеўскае» Л.І.Якіменя; сямейны экіпаж Леанід і Андрэй Хлебнікі; малады вадзіцель Андрэй Вайцешка; лепшы маладзёжны экіпаж Сяргей Густыр і Юрый Ясінскі.

Мікола Архуцік. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *