Вторник, 18 сентября 2018

Представители Еврейского музея и центра толерантности из Москвы приедут в Смоляницу за надгробием, которое было обнаружено на одном из дворов

1 504

Аляксей Андрусевіч жыве ў Брэсце. Нядаўна ў вёсцы Смаляніца набыў сабе дом пад дачу і ў адзін з выхадных дзён вырашыў тут навесці парадак. Непадалёку ад хлява знайшоў тачыльны камень. Калі перавярнуў яго на другі бок, то ўбачыў там нейкія літары. Аляксею ўдалося зрабіць дакладны пераклад з іўрыта: «Тут пахавана сціплая жанчына Мір‘ям дачка Аўраама Надра Ірштрума. Няхай будзе і яе частка ў свеце іншым».7153389

Аляксей зразумеў, што тачыльны камень — ні што іншае, як яўрэйскі надмагільны помнік (мацэва), і  звязаўся з Яўрэйскім музеем і цэнтрам талерантнасці ў Маскве, каб паведаміць аб сваёй знаходцы.  Музейныя работнікі паабяцалі, што ў канцы жніўня прыедуць у Смаляніцу і забяруць да сябе гэты камень. Да таго ж прасілі яшчэ адшукаць прадметы яўрэйскай культуры: у музеі вельмі мала экспанатаў з Беларусі, а, як вядома, на Пружаншчыне ў даваенны час жыло шмат яўрэяў.

Звязацца з Яўрэйскім музеем і цэнтрам талерантнасці можна па адрасе: вуліца Абразцова,11 буд.1а, Масква, Расія, тэл +7495-645-05-50.

Мікола АРХУЦІК.

Один комментарий

  • жыдняжыд

    Адное зразумела: беларусы спрадвеку самі сабе абражняюць- гэты чалавеча добры таму прыклад!
    Чаго трэба было тэлефанаваць у тую маскву? Хай бы адразу- у Брусэль! У Менску есць яўрэйскі цэнтр! Чы няхопіць вывозіць сваю гісторыю, што застенецца нашчадкам — артыкул у газеце пра гэты «годны» учынак?
    Лічу, што рэдакцыя павінна падыходзь з розумам да публікацыі матэрыялаў! Гэта ж голас ідэалогіі краіны!
    Вось прачытае які Мікола артыкул і прыдумае яшчэ нешта здаць у тую маскву, каб газета надрукавала пра яго!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *