Суббота, 26 мая 2018

Службы спасения провели на Пружанском озере показательные выступления

1 073

Самым відовішчным аказаўся майстар-клас ад супрацоўнікаў РАНС, якія прадэманстравалі, як трэба дзейнічаць, калі чалавек тоне.  Знайшлі  дабраахвотніка (зразумела, апранутага ў выратавальную камізэльку), якога потым паспяхова ратавалі на вачах у публікі. Праблема бяспекі на вадзе існуе заўсёды. Асаблівую актуальнасць яна набыла на мінулым тыдні, калі слупок тэрмометра рэзка ўзняўся ўверх, дазволіўшы метэаролагам зарэгістраваць тэмпературныя рэкорды, а гараджанам — ратавацца ад спякоты на гарадскім возеры.IMG_7977

Практычныя заняткі супрацоўнікаў РАНС дапоўніла  брыгада «хуткай дапамогі» ЦРБ. Медыкі і выратавальнікі не проста паказалі на ўмоўных пацярпелых, але і даходліва растлумачылі, як трэба аказваць даўрачэбную дапамогу, як дзейнічаць, каб выратаваць чалавека. Найбольш цікаўныя гледачы нават задавалі пытанні.IMG_7887

Старшыня таварыства выратавання на водах Юрый Амельянчук пералічыў водныя зоны, дазволеныя для адпачынку, агучыў сумную статыстыку колькасці загінуўшых сёлета на вадаёмах, а супрацоўнікі РАУС у дапамогу яму нагадалі, што ў зонах адпачынку існуюць правілы, грэбаванне якімі караецца штрафам — не таму, каб непанадна было заканадаўства парушаць, а дзеля  бяспекі саміх адпачываючых.IMG_7926

Арганізатары мерапрыемства перакананы: набытыя веды могуць дапамагчы чалавеку як выратаваць іншага, так і самому пазбегнуць небяспечнай сітуацыі.   IMG_7870 IMG_7872 IMG_7912 IMG_7954 IMG_7958

Вельмі дарэчы ў той спякотны суботні дзень аказалася і «водная феерыя», якую ўстроілі напрыканцы мерапрыемства работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях: апынуцца пад патокамі вады знайшлося нямала жадаючых.IMG_7965 IMG_7969 IMG_7985

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *