Среда, 28 октября 2020

Культурна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга» пройдзе праз Пружаны

1 734

Традыцыйна напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства па гарадах і вёсках Беларусі крочыць  культурна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга». Дзіўна, што за 22 гады яна ніколі не завітвала ў Пружаны, але ўжо ў гэтым верасні наш горад прыме яе ўдзельнікаў.2

Сёлета экспедыцыя з 2 па 6 верасня з галоўнага храма Беларусі – Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, дзе захоўваецца Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга, пройдзе праз Баранавіцкі раён і Баранавічы, Івацэвічы, аг. Першамайская і  Малеч на Бярозаўшчыне, завітае ў Пружаны  і далей крочыць у Гродзенскую вобласць — праз Свіслач, Вялікую Бераставіцу, Гродна, Верцялішкі, Скідзель трапіць у горад Шчучын, сёлетнюю  сталіцу Дня беларускага пісьменства.9

Удзельнікі экспедыцыі прывозяць у гарады і вёскі лампаду з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, ад якога кожны можа запаліць сваю лампадку, закладваюць сады малітвы, моляцца і праводзяць гутаркі з насельніцтвам. 6

Намеснік старшыні экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі падчас арганізацыйнай нарады  ў Пружанскім райвыканкаме засяродзіў увагу на тым, што акцыя не яўляецца выключна праваслаўнай: у многіх раёнах да яе  актыўна далучаюцца і вернікі каталіцкай канфесіі.  Наведванне святынь, агульныя малітвы, ушанаванне памяці загінуўшых воінаў, духоўныя гутаркі  аб’ядноўваюць людзей, узрушваюць сэрцы.

Удзельнікі экспедыцыі, сярод якіх знакамітыя навукоўцы, артысты, пісьменнікі, выступаюць у школах, прытулках, бальніцах. Упэўнена, што ў нашым раёне гутаркі атрымаюцца вельмі змястоўнымі, бо  ўдзельнікі экспедыцыі з захапленнем адгукаліся аб творчасці Міколы Купрэева, які шмат гадоў пражыў на Пружаншчыне, з павагай гучалі імёны Міхася Забэйды-Суміцкага, Рыгора Шырмы, Міколы Засіма, Станіслава Жукоўскага.12

Калі вас цікавіць лёс беларускага пісьменства, гісторыя краіны і проста душэўныя размовы, напрыклад, з народнай артысткай Беларусі Марыяй Захарэвіч ці галоўным рэдактарам дзіцячых выданняў “Вясёлка” і “Буся” Уладзімірам Ліпскім, проста не плануйце ніякіх іншых спраў

на  3 і 4 верасня.

Кацярына Пашкевіч, фота Яўгена Пясецкага.

На здымках: экспедыцыі на маршруце; экспедыцыя на ўрачыстым набажэнстве асвячэння званоў  (в.Сталовічы Баранавіцкі р-н); удзельнікі Экспедыцыі і вяскоўцы садзяць Сад малітвы; удзельнік экспедыцыі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў “Вясёлка”, “Буся”, старшыня Беларускага дзіцячага фонда, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Уладзімір Ліпскі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *