Воскресенье, 27 мая 2018

Пружанские земледельцы первыми в области намолотили 100 тысяч тонн зерна

1 375

Дзень 4 жніўня 2015 года ўвойдзе ў гісторыю Пружаншчыны. На гэту дату нашы земляробы першымі ў вобласці намалацілі сто тысяч тон збожжа. У гэтым бачыцца заслуга ўсіх, хто рыхтаваў глебу, сеяў, даглядаў пасевы і ўбіраў ураджай.IMG_7632

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае стотысячнаму намалоту, прайшло ў мінулую сераду на адным з палеткаў ААТ «Мурава» паблізу вёскі Навасёлкі. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі гаспадарак раёна, спецыялісты, камбайнеры і вадзіцелі ААТ «Мурава», спецыялісты райсельгасхарчу. З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Ён цёпла павіншаваў  усіх са знамянальнай для раёна падзеяй — намалотам збожжа ў сто тысяч тон і адзначыў, што кожная гаспадарка ўнесла свой уклад у агульны каравай.IMG_7658

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама В.М.Зайчук зачытаў прывітальнае віншаванне ад старшыні аблвыканкама А.В.Ліса. У прыватнасці, губернатар пажадаў нашым земляробам не спыняцца на дасягнутым выніку і звярнуць асаблівую ўвагу на нарыхтоўку кармоў.IMG_7675

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х.Лапыка падзякавала  сельскім працаўнікам і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў за іх нялёгкую працу ў сёлетніх экстрэмальных умовах. Усё было зроблена, каб атрымаць сёлета 150 тысяч тон збожжа, але, на жаль, у планы ўмяшалася  надвор’е.IMG_7554 IMG_7591 IMG_7623 IMG_7652 IMG_7693

І вось кульмінацыя святочнага мерапрыемства. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднеслі В.М.Зайчуку, кіраўніцтву раёна, кіраўнікам гаспадарак, удзельнікам жніва хлебныя караваі  новага ўраджаю.IMG_7577 IMG_7712 IMG_7719

Працяглымі апладысментамі сустрэлі прысутныя выступленне вакальнай групы            аўтаклуба «Шчырым сэрцам».

Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.

На здымку: начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Х.Лапыка, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама В.М.Зайчук і старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч з караваямі новага ўраджаю.

Наша даведка:

*Упершыню 100-тысячны валавы збор збожжа на Пружаншчыне быў дасягнуты ў 1977 годзе. Праз дзесяць гадоў было сабрана 137 тысяч тон. А самым пакуль ураджайным выдаўся мінулы год, калі ў засекі было засыпана 146 тысяч тон збожжа.

*Сёлетні год не такі ўрадлівы, як леташні. Тым не менш, у шэрагу гаспадарак ураджайнасць збожжавай нівы перавышае мінулагоднюю.

*100 000 тон збожжа — гэта крыху больш за дзве тоны на кожнага жыхара раёна.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *