Четверг, 20 сентября 2018

Заботиться о домашних питомцах, а также нести ответственность за тех, кого приручили, учат в центре творчества детей и молодежи

1 000

У юных жыхароў горада ёсць выдатная магчымасць праверыць сваю адказнасць адносна ўтрымання хатніх жывёл. І дае гэта цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дакладней, дзеючае пры ім аб’яднанне па экалагічных інтарэсах, дзе створаны сапраўдны заалагічны куток.зооуголок 22

І вось прыкладна гадоў пяць разам з кіраўніком аб’яднання Марынай Вітальеўнай Бармута дзеці розных узростаў асвойваюць навыкі ветэрынара, заатэхніка, а таксама прывучаюць сябе да адказнасці за «тых, каго прыручылі». Сёння ў кутку жывуць дзясяткі хамячкоў, марскія свінкі, дэкаратыўныя пацукі і нават шыншылы. Як толькі пайшла пагалоска сярод дзятвы аб тым, што ў ЦТДМ ёсць куток з сапраўднымі жывымі гадаванцамі, хлапчукі і дзяўчынкі пацягнуліся сюды. зооуголок 2 зооуголок 16 зооуголок 21

Гурткоўцы пачалі нала-джваць сувязі з іншымі гарадамі рэспублікі, дзе таксама дзейнічаюць падобныя  аб’яднанні. У выніку атрымалі шмат новых сяброў.

Калі ўпершыню трапіш у гэты аматарскі гурток, то можна падумаць, што дзеці сабраліся сюды толькі пагуляць з жывымі цацкамі. На самай справе, усё намнога сур’ёзней. Па-першае, за кожным з юных заолагаў замацаваны свой гадаванец, якога ён павінен адказна даглядаць. А па-другое, выхаванцы аб’яднання вядуць і свае навуковыя даследаванні. Напрыклад, занатоўваюць рэжым дня, складаюць рацыён харчавання, падбіраюць спосабы развіцця. зооуголок 5 зооуголок 10 зооуголок 11

Прызнацца, не ўсялякі вытрымлівае такую адказнасць, многія прыходзіць сюды адзін-два разы і не болей. Але ёсць тыя, хто сапраўды вельмі любіць маленькіх гадаванцаў і шчыра даглядае іх. Некаторыя з выхаванцаў гуртка ў будучым мараць авалодаць адпаведнымі прафесіямі.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *