Четверг, 24 мая 2018

Велогонка «Тур де Брест» прошла через Пружаны

1 011

На мінулым тыдні на працягу некалькіх дзён Пружаны жылі веласпортам. На тэрыторыі раёна праходзіў «Тур дэ Брэст» — чэмпіянат краіны па веласпорце на шашы на прызы «Сельскай газеты». Шматдзённая гонка складалася з некалькі этапаў. За пяць дзён велагоншчыкі пераадолелі звыш 700 кіламетраў па маршруце Брэст-Пружаны-Драгічын-Бяроза.IMG_1529

На старт выйшлі 44 спартсмены з усіх абласцей і горада Мінска. Шматдзёнка праходзіла пад патранажам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускай федэрацыі веласпорту, Брэсцкага аблвыканкама, «Сельскай газеты», а таксама партнёраў — ААТ «Берасцейскі пекар», «Бярозаўскі сыраробны камбінат», «Пружанскі малочны камбінат», «Аранчыцкая птушкафабрыка».IMG_1505

Як адзначыў дырэктар ААТ «Пружанскі малочны камбінат» У.М.Мікіціч, ён лічыць вялікім гонарам для прадпрыемства далучыцца да спаборніцтваў такога рангу і  ўручыць прызы пераможцам яго этапаў.

Дырэктар ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка» Т.В.Дыбуль узгадала, што падчас вучобы ў Гродзен-скім дзяржаўным аграрным універсітэце займалася веласпортам, удзельнічала ў спаборніцтвах і займала прызавыя месцы.IMG_1522

Стартавала велагонка пралогам каля  грабнога канала ў Брэсце, які выйграў Раман Цішкоў з Гомельскай вобласці. У гэты ж дзень адбылася групавая гонка па маршруце Брэст-Пружаны.

На тэрыторыі нашага раёна на працягу двух дзён прайшло некалькі этапаў шматдзёнкі. Раніцай у чацвер спартсмены ўзялі курс на Драгічын, а ў пятніцу, 31 ліпеня гонка фінішавала ў Бярозе.

 

На здымках: прызы ад «Народнай газеты»; лепшыя гоншчыкі папярэдняга этапу. 

Мікола Архуцік. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *