Суббота, 26 мая 2018

ФК «Пружаны» выиграл кубок области! Впереди борьба за кубок республики

1 015

На гарадскім стадыёне ў Кобрыне ў мінулую нядзелю прайшоў фінальны матч на кубак вобласці па футболе. За ганаровы трафей вялі барацьбу ФК «Пружаны» і ФК «Альшаны» са Столінскага раёна. Першы тайм сустрэчы прайшоў у напружанай барацьбе на роўных. Балельшчыкі не ўбачылі забітых мячоў.DSC02592

Пасля перапынку пружанская каманда часцей валодала мячом і стварыла некалькі небяспечных момантаў ля варот саперніка. Самы рэальны шанц адкрыць лік быў на 65-й мінуце, калі ў вароты ФК «Альшаны» быў прызначаны пенальці. На жаль, Сяргей Карпеш не здолеў яго рэалізаваць.DSC02588 DSC02589 DSC02590 DSC02591

І ўсё ж спартыўнае шчасце ў гэты дзень было на баку пружанцаў. За мінут пятнаццаць да фінальнага свістка дакладны ўдар па варотах альшанцаў нанёс Уладзімір Пышкоў. Лік 1:0 на карысць нашай каманды захаваўся да канца гульні.

Кубак футбалістам ФК «Пружаны» ўручыў начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама М.М.Глушэня.IMG_7344

Цяпер наша каманда пазмагаецца за кубак краіны па футболе сярод аматарскіх клубаў.

На здымку: з ганаровым трафеем старшыня праўлення ФК «Пружаны» М.М.Папко.

Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча і Брэсцкай абласной федэрацыі футбола.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *