Воскресенье, 21 января 2018

В Пружанском районе чествовали первый экипаж-тысячник. Поздравления принимали отец и сын Титенковы

1 424

Першы экіпаж-тысячнік  на сёлетнім жніве ў раёне з’явіўся ў ААТ «Жураўлінае». І гэта зусім не выпадкова. Гаспадарка першай у раёне завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур. З аднаго гектара ў сярэднім намалочана 54 цэнтнеры збожжа, што нават у сёлетніх не вельмі спрыяльных умовах надвор‘я  на некалькі цэнтнераў больш, чым летась.IMG_1544

А віноўнікам урачыстасці ў мінулую пятніцу  стаў сямейны экіпаж камбайна «КЗС-1218» у складзе сына і бацькі Дзмітрыя Мікалаевіча і Мікалая Аляксеевіча Ціцянковых.IMG_1569

Мікалай Аляксеевіч Ціцянкоў больш за трыццаць гадоў адпрацаваў у «Жураўліным» механізатарам. Па яго шляху пайшоў і Дзмітрый: каля дзесяці гадоў ён  за штурвалам камбайна. Але толькі другі сезон сын і бацька ў адным  экіпажы. І, як бачна, спрацаваліся выдатна. Поспехамі мужа і сына ганарыцца Алена Мікалаеўна Ціцянкова, якая раней працавала даяркай на МТФ «Клепачы».IMG_1540

Каб павіншаваць лепшы экіпаж з працоўнай перамогай, на палетку ля вёскі Ляжайка сабраліся  кіраўніцтва і спецыялісты гаспадаркі, таварышы па працы, родныя і знаёмыя сям’і.  Прыехалі і высокія госці.IMG_1554

Першым слова ўзяў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі М.С.Орда. У прыватнасці, ён адзначыў, што большасць з нас маюць вясковыя карані, таму разумеюць задачы, якія стаяць перад земляробамі. Уборка збожжавых на сённяшні дзень — галоўная з іх. Актыўны ўдзел у гэтай справе павінны прымаць і прафсаюзныя арганізацыі. Лідар прафсаюзаў пацікавіўся ў прысутных умовамі працы і адпачынку, а таксама ўручыў камбайнерам каштоўныя падарункі.IMG_1582

Старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК М.А.Лабушаў разам з падарункамі ўручыў экіпажу Падзячныя пісьмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і галіновага прафсаюза.IMG_1577

Словы ўдзячнасці сямейнаму экіпажу за добрасумленную працу гучалі ў віншаваннях старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў М.І.Басалая і старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК М.І.Юхімука. І тут таксама не абыйшлося без падарункаў.IMG_1584

Зразумела, былі яшчэ падарункі і словы ўдзячнасці ад старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзіча і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.Х.Лапыкі, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК С.С.Лаўрыновіча, дырэктара гаспадаркі М.М.Грышкевіча і яго намесніка па ідэалагічнай рабоце, старшыні прафкама З.М.Усік.IMG_1565

У заключэнні мерапрыемства ўсе яго ўдзельнікі пачаставаліся караваем з мукі новага ўраджаю.IMG_1575

Мікола Архуцік. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *