Вторник, 23 января 2018

На Пружанщине с начала года произошло 4 пожара из-за детской шалости

594

На тэрыторыі раёна з пачатку 2015 года адбыліся чатыры пажары, прычынамі якіх сталі дзіцячыя гульні з агнём.шалость

Напрыклад, здарэнне, якое адбылося ў в.Доўгае 13 красавіка, калі сямігадоваму хлопчыку трапілі ў рукі запалкі. Малы зайшоў у суседнюю з домам гаспадарчую пабудову на прысядзібным участку і запаліў салому. Агонь распаўсюдзіўся на будынак, ён быў  цалкам знішчаны агнём. Як вынік — у міліцыю накіравана інфармацыя аб разглядзе пытання аб пачатку адміністрацыйнага працэсу да бацькоў непаўналетняга па факце невыканання абавязкаў па выхаванні дзяцей. У дадатак да гэтага бацькам па рашэнні суда, магчыма, давядзецца аднаўляць шкоду, прычыненую  суседзям.

28 мая ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні гаспадарчай пабудовы ў в.Сухополь. У выніку пажару дах хлява пашкоджаны, прыбудова да яго знішчана.

Падчас праведзенай праверкі было ўстаноўлена, што напярэдадні двое сябрукоў,  шасці і сямі гадоў, пагулялі з запалкамі. Дзеянне развівалася па тым жа «сцэнарыі»: дзеці зайшлі ў прыбудову да хлява і запалілі салому. Далей сітуацыя стала непадкантрольнай, давялося выклікаць пажарных. Да віноўнікаў пажару і іх бацькоў будуць прыняты такія ж меры, як і ў папярэднім выпадку.

Як паказвае практыка, усе выпадкі пажараў з-за дзіцячых свавольстваў ідэнтычныя: гуляў, знайшоў запалкі, падышоў да саломы…

Пружанскі РАНС у чарговы раз нагадвае аб тым, што бяспека дзяцей у вашых руках. Будзьце ўважлівыя да іх гульняў!

Вадзім Кароль, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *