Вторник, 23 января 2018

25 июля — День пожарной службы. Пружанский РОЧС поздравил ветеранов

1 586

Менавіта так можна сказаць пра ветэрана пажарнай службы Івана Васільевіча Сінюка з вёскі Кацёлкі. Нарадзіўся ён у той жа вёсцы ў 1927 годзе і, як многія яго равеснікі, пасля вызвалення раёна быў прызваны на ваенную службу.МЧС 7

— Але на фронт мне трапіць не давялося: Перамогу сустрэў у артылерыйскай вучэбнай часці,— успамінае Іван Васільевіч. — У арміі праслужыў да 1951 года, калі атрымаў накіраванне ў ваенкамат для навучання моладзі сваёй вайсковай прафесіі. Там і пазнаёміўся з легендарным пажарным Золманам Майсеевічам Барынгольцам, які прапанаваў мне пайсці служыць у пажарнае падраздзяленне.

У якасці начальніка каравула за 35 гадоў службы пабачыць давялося многае, некаторыя сітуацыі ветэран-пажарны ўспамінае і па сённяшні дзень. Па яго словах, у тыя гады гарэла значна больш дамоў і вытворчых аб’ектаў. Прычыны ўзгаранняў былі розныя, часцей за ўсё крыніцамі бескантрольнага агню станавіліся пячное ацяпленне і кароткае замыканне электраправодкі. Здараліся і лясныя пажары, на тушэнне якіх выходзілі не толькі супрацоўнікі пажарнай службы, але і вясковыя жыхары.

— Думаю, што паўвека таму людзі былі больш згуртаваныя, цікавіліся жыццём адзін аднаго, таму ніхто не заставаўся па-за ўвагай.

А вось умовы службы Іван Васільевіч апісвае зусім інакш: тое, чым забяспечаны сучасныя выратавальнікі, для многіх іх калег паўвекавой даўнасці было толькі ў марах. Напрыклад, на трывожныя выклікі аператыўны нарад выязджаў на службовым аўтамабілі… з адкрытым верхам. Летам яшчэ было нічога, а зімой нават вада ў цыстэрне па дарозе замярзала.

— Даводзілася па прыездзе на пажар браць вядро з вадой, грэць яго на палаючых рэштках дома, каб потым разагрэць помпу і прыступіць да ліквідацыі агню. Гэта зараз падраздзяленням вызначаны час, за які яны павінны прыехаць і патушыць пажар з мінімальным уронам. А што маглі мы, калі ў цыстэрне было максімум паўтары тоны вады?

Здараліся і экстрэмальныя сітуацыі. Аднойчы, напрыклад, давялося на пажары змагацца з узброеным нажом хворым чалавекам: І.В.Сінюку пашчасціла, а напарнік атрымаў нажавое раненне.

Нягледзячы на складанасці, са сваімі абавязкамі пажарныя падраздзяленні спраўляліся паспяхова, за што начальнік каравула меў нямала падзяк і іншых узнагарод. За тры з лішнім дзесяцігоддзі Іван Васільевіч падрыхтаваў нямала маладых супрацоўнікаў, многіх калег успамінае з павагай.

— Аднойчы мне давялося сустрэцца з генералам унутранай службы намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Б.М.Барынгольцам. Я звярнуўся да яго са словамі «таварыш генерал», а ён мне ў адказ: «Памятаеш, Іван Васільевіч, як ты мяне называў, калі я быў тваім падначаленым? Па імені. Вось так і звяртайся да мяне заўсёды».

З 1987 года І.В.Сінюк на заслужаным адпачынку, хаця яшчэ пэўны час працаваў у мясцовай гаспадарцы. Хапае яму здароўя і зараз трымаць хатнюю гаспадарку, сачыць за агародам. Часта дапамагаюць яму ў гэтым трое дзяцей, шасцёра ўнукаў і дзевяцёра праўнукаў, якія наведваюць яго.

На здымку: ветэран пажарнай службы І.В.Сінюк і намеснік начальніка РАНС А.В.Міраноўскі.

Алег Сідарэнка.

3 комментариев

  • Reader_RB

    З прафесійным святам, МНСаўцы! Няхай трывожных выклікаў будзе як мага менш, здароўе — выдатным, а на твары няхай заўсёды будзе ўсмешка! Усяго Вам найлепшага і вялікае дзякуй за выратаваныя жыцці!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Александр

    Генерал Б.М.Баринголец(уличное имя БАРА)навеял интересные воспоминания юношеской жизни 60-х годов!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *