Суббота, 22 сентября 2018

На бассейне утонул 33-летний житель Линово

1 118

Трагедыя адбылася 21 ліпеня на гарадскім басейне (каля парку), дзе купанне ўвогуле забаронена, аб чым папярэджвае адпаведная шыльда.

Нідзе не працуючы 33-гадовы жыхар в.Лінова адпачываў на беразе з кампаніяй сяброў. У адзін з момантаў мужчына вырашыў пераплыць 200-метровы вадаём, але сіл не хапіла і ён патануў. Усе абставіны гэтага здарэння зараз устанаўліваюцца следчым.

Таварыства выратавання на водах настойліва папярэджвае аб пагрозе для тых, хто купаецца ў непрыстасаваных месцах: вадаёмы не абследаваліся, выратавальных пастоў тут няма, а значыць, рызыка атрымаць траўмы і ўвогуле развітацца з жыццём  высокая.

Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *