Пятница, 19 апреля 2024

В Беларуси начался сбор подписей за выдвижение кандидатов на президентских выборах

1 333

23 ліпеня стартаваў збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі прадоўжыцца да 21 жніўня ўключна.

Члены  ініцыятыўнай групы дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў першы дзень збору подпісаў на Пружаншчыне запоўнілі 1750 падпісных лістоў.IMG_7080

Збор подпісаў вядзецца не толькі па месцы жыхарства грамадзян і ў працоўных калектывах: каля Палаца культуры перадвыбарны пікет разгарнула раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў (на здымку) і падвечар у чацвер тут ужо сабралася калейка жадаючых паставіць свае подпісы.

Усяго плануецца арганізаваць шэсць пікетаў: у райцэнтры, Ружанах і Новых Засімавічах. Акрамя прафсаюзаў, у  дазволеных для гэтага месцах пікеты будуць праводзіць РК БРСМ і раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”.

***

Нагадваем, што грамадзяне, да якіх будуць звяртацца зборшчыкі подпісаў, павінны звяртаць увагу, ці правільна запоўнены падпісныя лісты. На правым баку падпіснога ліста павінны быць пазначаны без скарачэнняў звесткі аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, пасада (занятак), месца работы і месца жыхарства, партыйнасць). Таксама там пазначаецца прозвішча, імя і імя па бацьку члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы. Падпісны ліст запаўняецца на беларускай або рускай мове.

Звесткі аб выбаршчыку, прадугледжаныя ў графах 1-5, могуць запаўняцца як самім выбаршчыкам, так і іншымі асобамі, у тым ліку членам ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы. Але выбаршчык уласнаручна ставiць у падпісным лісце дату подпісу і распісваецца ў графах 6 і 7. Подпісы выбаршчыкаў нумаруюцца.

Галіна Каляда.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *