Суббота, 20 января 2018

Погода в Пружанах этим летом не радует, но без витаминов не останемся

992

Народная прымаўка «Летні дзень зіму корміць» актуальна не адно тысячагоддзе. Прычым, трэба не толькі вырасціць ураджай, але і з розумам яго захаваць. Значная роля ў гэтым на Пружаншчыне належыць мясцоваму спажывецкаму таварыству. Як сёння наладжаны нарыхтоўкі? Якімі цэнамі нас парадуе зіма? Ці ліквідаваны спрэчныя моманты пры здачы сельгаспрадукцыі? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі намесніку старшыні РСТ А.А.Яроцкаму.Шени заготовки 5

Як зазначыў Аляксандр  Аляксандравіч, у бягучым нарыхтоўчым сезоне негатыўную ролю адыгрывае надвор’е: засушлівы чэрвень істотна мяняў цэны на першую свежую сельгаспрадукцыю.

— Праблемы пачаліся вясной, якая прыйшла ў наш рэгіён позна. Таму асноўную частку першых агуркоў даводзілася вазіць са Століна, прыкладна 70 тон. На жаль, у нашым раёне вырошчванне агуркоў наладжана слаба, з-за чаго іншы раз не паспявалі прывозіць свежую прадукцыю на прылаўкі. Зараз сітуацыя стабілізавалася і пайшоў на нарыхтоўку мясцовы агурок, які здаецца па закупачных цэнах, устаноўленых аблвыканкамам.

Тое ж самае атрымалася і з клубніцамі, якія пастаўляліся ў асноўным з Лунінецкага раёна. Аднак засушлівае надвор’е і там паўплывала на ўраджайнасць гэтай ягады, і Пружанскае райспажыўтаварыства не здолела выйсці на запланаваныя аб’ёмы нарыхтовак: закупілі толькі чатыры тоны, або пятую частку ад  плануемага.

Не радуе і сезон чарніц. Прычын для сумных прагнозаў некалькі, пачынаючы зноў з адсутнасці неабходнай вільгаці, з-за чаго гэта ягада атрымалася дробнай, і заканчваючы забаронай на наведванне лясоў: тут зараз узнікла высокая пагроза пажараў. У выніку знізілася колькасць прыватных нарыхтоўшчыкаў, чарніцы здаюць у невялікіх аб’ёмах, што, безумоўна, уплывае на цану: цяпер яна складае 20 тысяч рублёў за кілаграм.

Свой уклад робіць і дзеючы парадак прыватных закупак у сельскай мясцовасці. Прынятая на ўзбраенне схема нарыхтовак разлічана на буйнога пастаўшчыка. Мяркуйце самі: каб здаць вырашчаную прадукцыю, трэба займець даведку аб утрыманні ў агародніне нітратаў і іншых шкодных рэчываў. Лабараторыя, што выдае адпаведны дакумент, знаходзіцца ў Пружанах. А значыць, бабулі ці дзядулі, напрыклад, са Скорцаў давядзецца ехаць у райцэнтр, каб здаць у магазін кілаграм-другі капусты і агуркоў. Такое падарожжа выгадна ў тым выпадку, калі здаюцца тоны агародніны, а значыць, падыходзіць для фермераў і гаспадарак.

— Мы прыладзіліся вырашаць гэта пытанне і з дробнымі пастаўшчыкамі, таму ніхто не атрымлівае адмову. Магчыма толькі перанясенне тэрмінаў прыёму прадукцыі на дзень-два, што нязначна адбіваецца на знешнім выглядзе агародніны,— тлумачыць намеснік старшыні.— Для прыёму кліентаў у нашых вясковых магазінаў зроблены «Куткі нарыхтоўшчыка», дзе размешчана адпаведная інфармацыя, прадаўцы атрымалі інструктажы, і апошнія гады паток ідзе без перашкод. Безумоўна, было б лягчэй, каб распрацавалі схему па правя-дзенні аналізаў непасрэдна на месцы з выдачай адпаведнай даведкі, аднак гэта ўжо тэхнічныя цяжкасці.

— Трэба спадзявацца, што не ўсё лета атрымаецца такім засушлівым, бо хутка пачнецца сезон нарыхтовак на зіму, калі прыступім да фарміравання стабілізацыйнага фонду,— гаворыць А.А.Яроцкі.

У пабудаваныя сховішчы, каб потым прапанаваць пружанцам свежую зялёную (і не толькі) прадукцыю, пачнецца закладка капусты, морквы, буракоў, цыбулі і многага іншага. У спецыяльных умовах агародніна і садавіна захоўваецца практычна ў тым жа стане, у якім была знята з градкі або дрэва.

— Адпрацавана схема пастаўшчыкоў, таму можам уплываць на закупачны кошт прадукцыі і збіваць цэны. Таксама за гады вызначаны аб’ёмы, якія патрэбны нашаму раёну ўзімку.

Па прагнозах Аляксандра Аляксандравіча, зімнія цэны на «зеляніну» не павінны моцна палохаць.

У кожным вясковым магазіне арганізаваны працэс нарыхтоўкі агародніны з прыватных сядзіб.

Як расказвае загадчыца магазіна ў Шанях З.Р.Жалнярчук, у бягучым сезоне грама-дзяне здавалі капусту, агуркі, кабачкі, чарніцы. Прымаецца ўраджай у любых аб’ёмах, патрабуюцца толькі даведка аб наяўнасці прысядзібнага ўчастка і дакумент аб лабараторных даследаваннях.

— Безумоўна, мы ўлічваем, што не ўсе змогуць з’ездзіць у Пружаны і заказаць такія даследаванні,— расказвае Зінаіда Рыгораўна.— Таму самастойна адбіраем пробы і дастаўляем у горад.

Выплата за здадзеную прадукцыю адбываецца непасрэдна на месцы, уся неабходная інфармацыя аб цэнах выстаўлена на спецыяльным стэндзе.

На здымку: загадчыца магазіна З.Р.Жалнярчук дэманструе самыя «свежыя» расцэнкі.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *