Четверг, 24 мая 2018

В Пружанах поздравили с 70-летием человека, благодаря которому в каждой деревне района был построен магазин

1 161

Калі чалавек добрасумленна выконвае свае абавязкі на любым працоўным месцы, то яго след заўсёды застанецца ў гісторыі. Гэта бачна і на жыццёвым пракладзе Дзмітрыя Сідаравіча Нікалаюка, які днямі атрымліваў віншаванні з нагоды   70-гадовага юбілею.Николаюк 4

Старшыня раённага выканаўчага камітэта М.М.Крэйдзіч уручыў юбіляру Грамату райвыканкама (на здымку). Віталі Дзмітрыя Сідаравіча намеснікі старшыні райвыканкама, ветэраны гандлю і тыя, хто працуе ў гэтай сферы зараз.

Чым заслужыў ён такія цёплыя адносіны і шчырую памяць?

Д.С.Нікалаюк узначаліў раённае спажывецкае таварыства ў 1977 годзе. Пад яго кіраўніцтвам мясцовы гандаль заваяваў самыя трывалыя пазіцыі. Гэта сапраўды чалавек-легенда, гісторыя жыцця якога напрамую звязана з росквітам Пружаншчыны. Па ініцыятыве старшыні райспажыўтаварыства за 14 гадоў у кожнай вёсцы раёна быў пабудаваны  магазін, а сама гандлёвая арганізацыя ператварылася ў магутную структуру, якая пачала выпускаць і ўласную прадукцыю. Прычым будаваліся не толькі вытворчыя цэхі: нягледзячы на цяжкасці пачатку 90-х гадоў, узвялі шматпавярховы жылы дом для работнікаў гандлю.

Трэба прызнаць, за апошнія гады мясцовы кааператыўны гандаль па некаторых пазіцыях зрабіў крок назад. З аднаго боку, гэта можна растлумачыць ростам канкурэнцыі, з другога — змяншэннем колькасці вясковага насельніцтва.

— Аднак я лічу, што былую славу можна аднавіць і зараз,— дзеліцца сваімі думкамі Дзмітрый Сідаравіч.— Неабходна па-новаму ўзяцца за падрыхтоўку кадраў, наладзіць эфектыўную работу маркетынгавай службы. І не забывацца пра павышэнне канкурэнтаздольнасці.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • пенсіонэр

    Напомнім нашым чытачам, што факты грубага парушэння правілаў гандлю ў каапунівермагу атрымалі прынцыповую ацэнку бюро райкома партыі………
    Л.А. С. выключана з членаў КПСС, старшыні райспажыўсаюза аб’яўлена строгая вымова.

    арт. «І пайшлі ў наступ…» газ. » Заря камунізму» 8 чэрвеня 1989 г. №69.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sralee Muhee

    тогда, во времена тотального дефицита товаров народного потребления, парушэннi были сплошь и рядом…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *