Пятница, 21 сентября 2018

Отдай своё тело в надёжные руки… массажиста

2 086

Цэлы дзень некуды спяшаешся, пастаянна ў напружанні, увесь час — на нервах… Пазнаеш сябе? Між іншым, спосабаў расслабіцца існуе вялікае мноства. Адзін з іх — самы надзейны. Гэта — масаж.

З пункту гледжання ўсходняга лячэння,— расказвае медыцынская сястра па масажу фізіятэрапеўтычнага кабінета медыка-рэабілітацыйнага цэнтра раённай бальніцы Ала Літвінчук,— чалавечае цела з’яўляецца своеасаблівай геаграфічнай картай з мноствам мерыдыянаў, рэк і каналаў. Правільнае ўздзеянне на іх здольна не проста расслабіць арганізм, але і аднавіць яго энергетычны баланс.

Ала Уладзіміраўна ведае толк у гэтай справе. Яе стаж работы масажыстам складае чвэрць стагоддзя.

Існуе шэсць відаў масажу,— дзеліцца майстар сваімі ведамі.— Гэта гігіенічны, лячэбны, рэфлектарны, кропкавы, касметычны і эратычны. Як з сямі нот нараджаюцца цэлыя оперы, так з пяці масажных прыёмаў — пагладжванне, размінанне, паляпванне, вібрацыя і скручванне — складваецца разнастайнае ўздзеянне на арганізм. У апошні час асаблівую папулярнасць заваёўваюць разнавіднасці, вытокі якіх нара-джаліся са старадаўняй мудрасці ўсходніх народаў. Іх тэхніка адрозніваецца тым, што ў ход ідуць не толькі рукі спецыяліста, але і локці, калені, пяткі і нават спіна. Канцэнтруючы ўвагу на мерыдыянах і кропках, масажыст уздзейнічае не толькі на фізічны стан арганізма, але і на душэўны.

Акрамя класічнага масажу, Ала Уладзіміраўна паспяхова асвоіла папулярны кропкавы.

Гэта нескладана,— ахвотна расказвае яна,— і пры жаданні кожная жанчына можа зрабіць яго сама. Галоўнае — спакой і настрой на поспех. Выкарыстоўваць для масажу трэба самы дужы палец. Масіраваць кругавым рухам па гадзіннікавай стрэлцы, бесперапынна, з пастаянным павелічэннем ціску.

Майстар назвала некалькі галоўных масажных кропачак: кропка «жаночай прыгажосці» знаходзіцца на тры пальцы вышэй шчыкалаткі. Яна адказвае за работу наднырачнікаў і палавых гармонаў. Калі ты нечым засмучана, вялікім пальцам правай рукі памасажыруй «антыстрэсавую» кропку, якая размешчана ў цэнтры падбародка. Масаж «кропкі жыцця» дапамагае ачысціць арганізм ад негатыўных эмоцый, адмоўна ўплываючых на наша здароўе і знешнасць. Дарэчы, шмат каго з жанчын можа зацікавіць парфюмерия в минске. «Кропка жыцця» размешчана ў цяменнай ямцы пасярэ-дзіне лініі, якая злучае верхнія кропкі вушэй.

Варта адзначыць,  што   да прафесійнага ўмення далучаюцца эмацыянальнасць, камунікабельнасць, добразычлівасць Алы Уладзіміраўны.
На развітанне яна раіць:
Толькі не трэба чакаць, калі раптам забаліць паясніца ці з’явіцца цэлюліт. Пачынайце рабіць масаж без усялякай падставы. Проста таму, што пачалася вясна!

Ганна Хадаровіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *