Воскресенье, 23 сентября 2018

Пружанские картингисты на областных соревнованиях взяли «золото»

1 084

Толькі другі год пружанскія картынгісты, якія займаюцца пры раённай структуры ДТСААФ, прымаюць удзел у абласных спаборніцтвах. І вось ужо атрымалі «золата».

Як кажа трэнер юных спартсменаў                В.А.Рэчыц, у мінулым годзе спачатку радаваліся сёмаму месцу, потым чацвёртаму…  І вось, дзякуючы напружаным трэніроўкам і дасканаламу вывучэнню магчымасцей тэхнікі, нашы картынгісты здолелі паказаць сапраўдны клас.Картинг 3

— У мінулую суботу, калі і праходзіла першынство Брэсцкай вобласці па хуткасным манеўраванні картам, за перамогу змагаліся 12 каманд,— расказвае Віктар Аляксеевіч.— Аднак удача спрыяла нашаму выхаванцу Уладзіславу Шышу, які ўзняўся на вышэйшую прыступку п‘едэстала. Крыху не хапіла майстэрства Аляксею Жогалу, які атрымаў бронзавы медаль.

У скарбонку каманды мог трапіць і трэці медаль: Павел Паскробка ў класе «Юніёр» прайшоў паўфінальны адбор і меў добрыя шанцы на выйгрыш, але на фінішным заездзе падвяла тэхніка і хлопец  вымушаны быў сысці з дыстанцыі.

Але радасць радасцю, а час марнаваць картынгісты не прывыклі: ужо сёння яны удзельнічаюць у чарговых абласных спаборніцтвах, на гэты раз — па фігурным ваджэнні карта. Пажадаем ім удачы.

На здымку: прызёры абласных спабор-ніцтваў разам з камандай падтрымкі і сваім трэнерам В.А.Рэчыцам.

Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *