Вторник, 23 января 2018

В разряд экзотических переходит распространенная некогда профессия пастуха

672

Прафесія пастуха становіцца ўсё больш экзатычнай. Яно і зразумела: каля 90% дойнага статка ў сельгаспрадпрыемствах нашага раёна знаходзіцца на стойлавым утрыманні на працягу ўсяго года. Змяншаецца колькасць кароў і ў прыватным сектары.IMG_0788

У ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына» прыкладна 30% дойнага статка ў цёплы перыяд года знаходзіцца на пашы. Каля дзесяці гадоў выпасае кароў даглядчык-пастух МТФ «Белавусаўшчына» Віктар Ліж (на здымку). Цяпер увесь статак гэтай фермы, а гэта 240 кароў, знаходзіцца на кругласутачным выпасе. Для жывёлаводаў на пашы  створаны ўсе ўмовы. Толькі адно цяпер турбуе іх — слабы трава-стой з-за працяглай засухі.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *