Пятница, 25 мая 2018

Председатель правления ФК «Пружаны» Николай Попко: «По жизни я — оптимист»

1 263

Завяршыліся гульні першага круга чэмпіянату вобласці па футболе. ФК «Пружаны» сярод каманд Заходняй зоны пакуль займае другое месца. Чаго чакаць ад каманды далей? Аб гэтым гутарка карэспандэнта са старшынёй праўлення ФК «Пружаны» М.В.Папко.Попко 001

— Мікалай Васільевіч,  экватар чэмпіянату пройдзены. Наколькі задавальняюць вынікі першага круга?

— Каманда ў турнірнай табліцы займае другое месца, што, зразумела,  само па сабе радуе. І гэта пры тым, што ў нас па сутнасці створаны новы калектыў. Вядома, што маглі б згуляць яшчэ мацней. Лічу, што недаравальна страцілі ачкі ў Драгічыне, саступіўшы саперніку з лікам 1:3.

— Якая задача пастаўлена перад камандай у сёлетнім сезоне?

— Па жыцці я аптыміст, таму ставім самыя высокія задачы і перад камандай. Гэта — пазмагацца за чэмпіёнскі тытул і стаць уладальнікам кубка.

— Мікалай Васільевіч, складваецца такое ўражанне, што ФК «Пружаны» — дамашняя каманда. Ці згодны Вы з гэтым?

— У гасцях мы атрымалі ў трох матчах толькі адну перамогу. Але і гэта перамога над «Лакаматывам» дасталася  няпроста. Дома здабылі чатыры перамогі ў чатырох гульнях. Так што сапраўды, на дамашнім стадыёне нам гуляць лепш. Напэўна, гэта з вобласці псіхалогіі.

— Ваша імя даўно звязана з пружанскім футболам. Ці не наступае часам расчараванне і  думка «завязаць» раз і назаўсёды?

— У мінулым сезоне наша каманда наогул не выступала ў чэмпіянаце вобласці. Надышоў новы сезон, і мы вырашылі паспрабаваць пачаць з пачатку. Тым больш, што ў Пружанах з’явіўся кваліфікаваны трэнер Ю.М.Цюшкевіч. Значна палепшылася работа аддзялення футбола ў ДЮСШ №1. У камандзе з’явіліся выхаванцы пружанскага футбола: Дзмітрый Грышкевіч, Антон Кусцінскі, Дзмітрый Панасевіч, Дзяніс Місюля, Арцём Рубель.

Усё гэта надае новыя сілы і жаданне працаваць далей.

—Мікалай Васільевіч, а што Вас хвалюе на сённяшні дзень больш за ўсё?

— Хацелася б лепшай фінансавай падтрымкі. Але  гэта, бадай, не самае галоўнае. Турбуе тое, што, як мне здаецца, практычна няма належных кантактаў паміж кіраўніцтвам каманды і службовымі асобамі, якія адказваюць за развіццё спорту ў раёне.

Гутарыў Мікола Архуцік.   

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *