Суббота, 20 января 2018

30 лет в Беларуси, или Как мусульманин Намазов справляется с обязанностями старосты в Бакунах

913

Узбека Жаўкона Намазава ў Бакунах, дзе ён з’яўляецца старастам,  называюць не інакш як Рахім. Так зручней аднавяскоўцам. Ён  мусульманін, але шмат што робіць для праваслаўных вернікаў, бо паважае веравызнанне  сваёй жонкі Святланы, украінкі па нацыянальнасці, і аднавяскоўцаў.IMG_6938

Беларуская вёска для Рахіма стала другой малой радзімай, дзе застаўся жыць пасля завяршэння тэрміновай службы ў войску. Тут ажаніўся, разам з жонкай выгадавалі трох дзяцей, маюць двух унукаў. Рахім і Святлана сумленна працуюць асемянатарамі ў ААТ “Вялікасельскае Агра” і трымаюць моцную ўласную гаспадарку. Сям’я Намазавых лічыцца ў вёсцы ўзорнай.  Гэтак паважліва, як і паміж сабой, ставяцца муж і жонка да акружаючых. Таму   вяскоўцы працяглы час выбіраюць Рахіма сваім старастам. Яго дзейнасцю  задаволена і старшыня сельвыканкама, якая сцвярджае, што многіх праблем у жыцці жыхароў вёскі даводзіцца пазбягаць,  дзякуючы менавіта падобнай своечасовай і актыўнай рабоце.

Напрыклад, Намазавым не патрэбна  напамінаць пра навядзенне парадку ў грамадскіх месцах. Арганізавалі  людзей і агулам прыбралі могілкі ў Радзецку. Загаварылі вяскоўцы пра неабходнасць устаноўкі крыжа ў пачатку Бакуноў, — і сам стараста разам з суседам яго змайстравалі. А калі вырашылі капліцу на могілках адрамантаваць, грошы для гэтага вяскоўцы зноў жа панеслі Намазавым. Ведалі: у гэтых сумленных людзей кожная сабраная капеечка толькі на агульную карысную справу пойдзе.

Пра такія надзённыя справы аднавяскоўцаў, як соткі пасадзіць ці кароў адпасвіць, напамінаць Рахіму таксама не даводзіцца. Сам усё высветліць, арганізуе і, як кажуць, толькі перад фактам паставіць. За амаль трыццаць гадоў жыцця ў Бакунах аўтарытэт гэты чалавек заслужыў  бясспрэчны. Таму да яго вяскоўцы звяртаюцца нават са сваімі сямейнымі праблемамі.

А яшчэ вясковы стараста вылучаецца актыўнай грамадскай пазіцыяй. Ён ужо кажа, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца   11 кастрычніка, ён актыўна будзе заклікаць вяскоўцаў ісці на выбары і галасаваць. Па вялікім рахунку сваё жыццё мы робім самі…

На здымку: Святлана і Рахім Намазавы са старшынёй сельвыканкама Т.М.Навіцкай.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *