Пятница, 21 сентября 2018

Механизаторы льнозавода завершили теребление льна

1 022

Пружаншчыну нельга ўявіць сабе без квітнеючага льнянога палетка. Вось і сёлета сіламі механізаванага атрада ААТ «Пружанскі льнозавод» гэта тэхнічная культура вясной у раёне была пасеяна на плошчы 2,3 тысячы гектараў.

Усе мы ўспамінаем мінулы год, калі  прадпрыемствам быў атрыманы рэкордны ўраджай ільновалакна — 20,9 цэнтнера з гектара. На сезон перапрацоўкі было нарыхтавана звыш 15 тысяч тон трасты.IMG_0217

Але, на жаль, у аграрыяў год на год не прыходзіцца. Сёлетняя засуха істотна паўплывала і на становішча спраў на льняных палетках. На лёгкіх глебах пасевы моцна падгарэлі. Асабліва гэта датычыцца Ружанскай зоны.IMG_0215

— Было зроблена ўсё, каб атрымаць годны ўраджай валакна і сёлета, — гаворыць намеснік дырэктара льназавода Д.М.Жогал. — На жаль, умяшалася  надвор’е. Адсутнасць ападкаў у маі і чэрвені, у перыяд максімальнага прыросту сцяблоў, моцна   паўплывала і на ўраджай валакна, і на яго якасць.IMG_0229

Але як бы  ні было, убіраць вырашчанае неабходна. Штодзень на льняных палетках шчыруюць 10 самаходных церабілак. Працуюць механізатары мехатрада ў няпростых умовах. За церабілкамі цягнецца шлейф пылу.

На здымку: не першы год заняты церабленнем ільну механізатар Сяргей Басько. Штодзень ён выконвае гэту работу на плошчы больш за 20 гектараў.

Мікола Архуцік, фота аўтара. 

p.s. Пакуль гэты матэрыял рыхтаваўся да друку, стала вядома, што механізатары льнозавода завяршылі церабленне даўгунцу на ўсёй плошчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *