Воскресенье, 23 сентября 2018

Библиотекарь из Челябинской области приехала в Ружаны, чтобы почтить память погибшего дяди, который 74 года считался без вести пропавшим

1 207

Адкрыццём для нас стала сустрэча  з расійскай калегай — бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі г. Капейска Чалябінскай вобласці Таццянай Сяргееўнай  Александровай.

Далёкі шлях на самалёце  і цягніку, калі табе за 60, пераадолець не так лёгка. І ўсё ж з дапамогай дачкі, якая падтрымала і маральна, і матэрыяльна, яна прыехала ў Ружаны, каб пакланіцца той зямлі, на якой на пачатку Вялікай Айчыннай вайны загінуў яе дзядзька.SDC19009

Ён, 20-гадовы фельчар Міхаіл Дзянісавіч Александроў, 74 гады лічыўся прапаўшым без вестак у гады вайны. І вось дзякуючы нераўнадушным людзям знойдзена  месца яго  гібелі. Прозвішча Міхаіла значылася сярод 26-ці загінуўшых воінаў у спісе, які збярог для  нашчадкаў ружанскі святар Іаан Наўродскі. Менавіта гэтаму чалавеку многія абавязаны жыццём: у Ружанскай царкве ратавалі ў 1941-м параненых воінаў, рабілі нават аперацыі. Не выжыўшыя былі па-хрысціянску  пахаваны.

Дзякуючы рабоце беларускай пошукавай  групы “Бацькаўшчына” пад кіраўніцтвам Аляксандра Дударонка,  знайшліся родныя загінуўшага юнака.  Ініцыятыву па выяўленні месца пахавання воінаў на  мясцовых могілках узяла на сябе загадчыца Ружанскай дзіцячай бібліятэкі Ірына Дулько. Не засталася абыякавай да святой справы і старшыня пасялковага Савета дэпутатаў  Галіна Мікалаеўна Верхавец.SDC19007

На жаль, дакладнае месца магілы выявіць так і не ўдалося. Перашкодай для нашых гасцей гэта не стала: былі слёзы, хваляванне і рашэнне ехаць неадкладна. Госці з Расіі, якія знаходзіліся ў Ружанах на працягу трох дзён, былі ўзрушаны да слёз цёплым прыёмам, добразычлівасцю людзей і  іх адносінамі  да свяшчэннай памяці аб усіх, хто загінуў у гады вайны. Якраз у дзень смерці воіна мясцовы святар  Аляксандр Сень адслужыў па-ніхіду. Праваслаўным драўляным крыжам у памяць Міхаіла Александрова і іншых  25 загінуўшых  воінаў пазначана  прыкладнае месца іх пахавання. Так з’явілася яшчэ адно памятнае месца  на Ружанскай зямлі для пакланення подзвігу абаронцаў Айчыны.

Наша расійская калега 42 гады працавала і працягвае працаваць з дзецьмі. Чалавек творчы і таленавіты,  яна выказала жаданне падзяліцца з бібліятэкарамі сваімі  напрацоўкамі. У знак удзячнасці за арганізаваную сустрэчу падарыла свой аўтарскі зборнік сцэнарыяў Ружанскай дзіцячай бібліятэцы і яшчэ 13 кніг расійскіх аўтараў з іх аўтографамі — цэнтральнай раённай бібліятэцы.  А юныя наведвальнікі Ружанскай дзіцячай бібліятэкі, якія прысутнічалі на сустрэчы, атрымалі ад яе майстар-клас — гульнёвую праграму “Дзень без капрызаў”.

Бібліятэкары раёна, удзельнікі прафесійнага клуба “Дыялог”, з вялікай цікавасцю ўспрынялі прэзентацыю ра-сійскай калегі аб сучасных нетрадыцыйных формах работы з дзецьмі.  Усё, што адбывалася на гэтай сустрэчы, было хвалюючым і ўзаемакарысным.

Прыемнае ўражанне атрымалі расійскія госці ад наведвання музея Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў, экскурсію па якім на высокім прафесійным узроўні правёў дырэктар Руслан Кніга. І наогул, яны не проста  шчыра дзякавалі, а па-сапраўднаму былі ўсхваляваны усім, што ўбачылі і адчулі на гасціннай і непаўторнай па прыгажосці беларускай зямлі, выказаўшы жаданне наведаць яе яшчэ не раз.

Вось так перапляліся паміж сабой  адкрыцці гістарычныя і бібліятэчныя…

Ніна Шабуня.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *