Суббота, 26 мая 2018

Жатва в хозяйствах района началась с уборки озимого ячменя

1 317

Гэта самая хуткаспелая збожжавая культура з тых, якія вырошчваюцца ў раёне: паспявае на 10-14 дзён раней азімага жыта і дае магчымасць атрымаць раннюю таварную прадукцыю збожжавых, што эканамічна выгадна для гаспадарак з развітай жывёлагадоўляй.IMG_0160

— У ААТ «Вялікасельскае Агра» сёлета з 2,6 тысячы гектараў збожжавых і зернебабовых культур, — гаворыць галоўны аграном таварыства М.Г.Семаковіч (на здымку), — азімы ячмень сорту «тэрэза» займаў 100 гектараў.

Як лічыць Міхаіл Георгіевіч Семаковіч, уборка азімага ячменю дае магчымасць правесці «генеральную рэпетыцыю» перад масавым жнівом.

Дарэчы, сам быў сведкам гэтай «рэпетыцыі». Падзеі разгортваліся на палетку, які размешчаны каля ўрочышча «Смуга». Адзін за адным  рухаліся камбайны, напаўняючы бункеры зернем новага ўраджаю. Да іх перыядычна пад’язжалі аўтамабілі і адвозілі каштоўны груз на зернесушыльны комплекс. На ўбраных участках салома тут жа прасавалася ў рулоны.IMG_0171

І вось вынікі: намалочана 346 тон збожжа пры ўраджайнасці 34,6 цэнтнера з гектара. Частка сабранага ўраджаю будзе пакінута на насенне, а большая — адпраўлена на камбікормавы завод.

Пасля вызвалення палетка ад саломы тут будзе пасеяна рэдзька алейная — каштоўная кармавая культура.

На здымку: экіпаж камбайна «Ліда-1300» у складзе Г.Вялікасельца і Д.Ката.

Мікола Архуцік, фота аўтара.

Один комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *