Понедельник, 22 января 2018

Вот так отдыхают в оздоровительном лагере «Попелево»

1 370

Як адпачыць летам так, каб добрыя ўражанні і ўспаміны засталіся надоўга? Аб гэтым добра ведаюць тыя, каму пашчасціла трапіць на змену ў аздараўленчы летнік «Папялёва». Сем гадоў дзейнічае тут лагер на базе былой мясцовай школы, і настолькі ён прыцягальны, што сярод тых дзяцей, хто сёлета адпачывае ў ім, многія прыехалі не ў першы раз.Попелево 33

Прыцягальнага тут шмат. Па-першае, усе 48 малых аб’яднаны ў адзін рознаўзроставы атрад ад шасці гадоў і старэй. Таму, натуральна, у летніку стварылася своеасаблівая сям’я, дзе кожны дзеліцца і гісторыямі, і фантазіямі, і ўласным вопытам. Прычым многія ўжо раней былі знаёмыя паміж сабой, таму магчымасць адпачыць у Папялёве ўспрымаецца імі, як магчымасць сустрэцца і некалькі тыдняў правесці разам.Попелево 32

Па-другое, гэта само месца, дзе знаходзіцца летнік: практычна ў Белавежскай пушчы. А гэта — цікавая прырода, магчымасць убачыць лясных вавёрак ды птушак, а таксама па-сапраўднаму аздаравіцца. Таму бацькі з ахвотай адпраўляюць сюды дзяцей, асабліва з горада. Безумоўна, лес тоіць не толькі добрыя сакрэты, існуе пэўная небяспека, напрыклад, кляшчы. Аднак, як запэўнівае начальнік лагера Іна Сцяпанаўна Максімовіч, ад гэтай пагрозы ўсе адпачываючыя маюць некалькі ступеняў абароны. Тэрыторыя летніка пад пільным наглядам санстанцыі, супрацоўнікі якой пастаянна абследуюць яе. А таксама працуюць тут два медыкі, якія праводзяць рэгулярны агляд дзятвы. Хаця сёлетняе спякотнае надвор’е адыграла ўсё-такі сваю негатыўную ролю: з-за вялікай пагрозы пажараў наведваць лясы забаронена. Толькі ж сумаваць не прыходзіцца.Попелево 3

Хапае забаў і на тэрыторыі лагера. Бягучая змена праходзіць пад дэвізам «Лета ў стылі АРТ», а значыць, кожны зможа праявіць свой талент ці паглядзець, як гэта ўдаецца іншым. Для чаго распрацаваны на кожны дзень мерапрыемствы: дыскатэкі, гульні на мясцовасці з пошукам канвертаў, конкурсы, інтэлектуальныя шоу, танцавальны марафон і многае іншае. А напрыканцы змены традыцыйна праводзіцца конкурс прыгажосці і кемлівасці «Міс лагера» і «Містэр лагера».Попелево 12 Попелево 18

Палёту фантазіі спрыяе і малады калектыў выхавальнікаў, якія прыехалі ў Папялёва з Пружан і з брэсцкіх універсітэтаў. Дзеці ў летніку набіраюцца і карысных ведаў. Напрыклад, асобнае мерапрыемства было прысвечана Дню Незалежнасці Беларусі. Гэта падняцце Дзяржаўнага сцяга, а яшчэ побач з тэрыторыяй лагера знаходзіцца брацкае пахаванне, на якім было вырашана навесці парадак сваімі рукамі.Попелево 4 Попелево 6 Попелево 10 Попелево 28

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *