Четверг, 18 января 2018

Легкоатлетическим кроссом отметили День Независимости в Сухополе

739

Пад такім дэвізам прайшоў у аграгарадку Сухопаль лёгкаатлетычны прабег “За Беларусь!”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.IMG_3455

Арганізаваны ён быў Сухопальскім СДК і Сухопальскім сельвыканкамам. Спонсарам мерапрыемства выступіў прадпрымальнік Кірыл Анціпаў.IMG_3456

Прабег ладзіўся па трох узроставых катэгорыях, асобна залічвалі вынікі для  мужчын і жанчын.  Дыстанцыя – 1 кіламетр, але ў сувязі са спёкай для самых старэйшых удзельнікаў — тых, каму за 40, было вырашана паменшыць яе напалову. Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі ўсіх арганізацый і ўстаноў, якія дзейнічаюць у аграгарадку. Старшыня сельвыканкама Наталля Іванаўна Крывецкая паказала прыклад астатнім. Работнікі паштовага аддзялення сувязі  прывялі  і сваіх дзяцей. Разам са сваёй дачкой на старт выйшла і галоўны ўрач Сухопальскай амбулаторыі Святлана Іванаўна Шульган.  Пасля асноўнай часткі да забегу былі яшчэ запрошаны і малодшыя дзеткі, якія з задавальненнем адолелі вызначаную дыстанцыю.IMG_3454

Усяго прынялі ўдзел у прабегу 18 чалавек. Самай шматлікай аказалася ўзроставая группа за 40 гадоў. Самаму старэйшыму ўдзельніку, былому настаўніку фізічнай культуры Сухопальскай школы Леаніду Васільевічу Супрэтка — 66 гадоў. Самаму малодшаму – 5 гадоў.

Першыя месцы сярод моладзі занялі Вераніка Каралькевіч  і Аляксандр Шлыкаў. У другой ўзроставай катэгорыі пераможцамі сталі муж і жонка – Аляксей і Вольга Базыльяны. Іх дачка Юля таксама выходзіла на дыстанцыю. Пераможцамі  ў старэйшай узроставай катэгорыі аказаліся Мікалай Лісіцкі і Тамара Бірук. Пераможцы атрымалі каштоўныя сувеніры, усе астатнія — дыпломы ўдзельнікаў.IMG_3457

І хаця ў прабегу прыняла ўдзел толькі трэцяя частка сабраўшыхся, пэўны зарад бадзёрасці і аптымізму атрымалі ўсе. Будзем спадзявацца, што такі прабег будзе традыцыйным для нашага аграгарадка і на наступны год збярэ яшчэ больш удзельнікаў.

Ірына Бушко, дырэктар Сухопальскага СДК.     

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *