Пятница, 19 января 2018

По всей Беларуси объявлен высокий класс пожарной опасности. Посещение лесов в Пружанском районе запрещено

1 082

Паводле звестак сіноптыкаў, мінулы чэрвень стаў самым бедным на ападкі з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Прычым такая сітуацыя склалася не толькі на Пружаншчыне і ў суседніх рэгіёнах Брэстчыны: мінімальны ўзровень ападкаў зарэгістраваны практычна па ўсёй Беларусі. Спадзяванні былі на ліпень. Але… да адсутнасці дажджоў дабавілася яшчэ і трыццаціградусная спякота.karta-pozharnaya_obstanovka_v_strane-6iyulya2015

У выніку засушлівага надвор’я стварылася пагроза лясных пажараў, якая, па словах начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчарова, ацэньваецца як чацвёрты ўзровень небяспекі. Пяты — апошні, калі сітуацыя пачынае развівацца крайне негатыўна. Таму лесакарыстальнікі — мясцовы лясгас і НП «Белавежская пушча» — выступілі з ініцыятывай абмежавання наведвання лясоў.

— Між тым, забарона прыпала на перыяд актыўнага збору дзікарослых ягад,— расказвае Андрэй Аляксандравіч.— Таму спачатку было вырашана зрабіць выключэнне для грамадзян, якія займаюцца «ціхім паляваннем» і зарабляюць такім чынам грошы на жыццё. На ўвесь час, калі сітуацыі надаваўся  трэці ці чацвёрты ўзровень небяспекі ўзнікнення лясных пажараў, дазвол на збор ягад і грыбоў выдаваўся  ў лясгасе і яго структурных падраздзяленнях — у выглядзе аднадзённага адпаведнага дакумента. Мелася на ўвазе, што чалавек, атрымаўшы адпаведны інструктаж,  адчувае сваю адказнасць за сітуацыю ў вызначаным квартале лесу.

Трэба разумець, што дазвол можна было атрымаць толькі на нарыхтоўку дароў прыроды, ніякіх пікнікоў і выездаў на прыроду не дапускалася і не дапускаецца. Пры гэтым гаворка ідзе толькі пра землі Пружанскага лясгаса, Белавежская пушча знахо-дзіцца пад поўнай забаронай на наведванне лясоў і ніякіх дазваляльных дакументаў адміністрацыя Нацыянальнага парку не выдавала наогул.

Сітуацыя не абмяжоўваецца толькі забаронай: як паведаміў начальнік РАНС, амаль кожны дзень праводзяцца рэйды па выяўленні грамадзян, якія наведваюць лясы без адпаведнага дазволу. Выяўлены шэраг асоб, якія пакуль атрымлівалі папярэджанні без штрафных санкцый, але пакаранне рублём не выключана, калі такі чалавек парушыць патрабаванні паўторна. Займаюцца падобнымі праверкамі не толькі пажарныя, да іх прыцягнуты іншыя кантралюючыя і інспектуючыя органы.

Што тычыцца сітуацыі з рыбакамі і тымі, хто жадае адпачыць ля вады — на ўстаноўленых для гэтага вадаёмах. Аматарам рыбалкі дазваляецца знаходзіцца толькі ў вызначанай зоне адпачынку. Для Паперні, напрыклад, гэта тэрыторыя абмежавана дарогай, якая вядзе ў санаторый. Па-іншаму вырашаецца пытанне з возерам каля вёскі Носкі, якое поўнасцю размешчана ў лесе. Мясцовы сельвыканкам атрымаў рэкамендацыю на распрацоўку асобнага нарматыўнага дакумента на ўстанаўленне межаў наведвання гэтага вадаёма, напрыклад, у дзесяціметровай зоне адпачынку ад берага вадаёма. Знаходзіцца там можна і нават развесці касцёр не забараняецца, але з выкананнем усіх адпаведных правілаў.

Яшчэ на мінулым тыдні аматары збору ягад мелі магчымасць наведваць лясы па ўзгадненні з прадстаўнікамі лясной аховы. Такія дазволы выдаваліся ў лясгасе. Але клас пажарнай небяспекі ўзрос, таму наведванне лясоў з 4 ліпеня строга забаронена! Забарона, як тлумачаць работнікі МНС, працягнецца да 12 ліпеня.

Алег СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *