Четверг, 24 мая 2018

Еще один международный велопробег прошел через Пружаны

1 162

У рамках праекта “Актыўныя гульнёвыя віды спорту ў Еўрарэгіёне “Белавежская пушча” з 3 па 5 ліпеня на тэрыторыі нашага раёна быў праведзены міжнародны велапрабег.IMG_6868

Яго ўдзельнікі – жыхары Гайнаўскага павета, Беластока і Варшавы, праз польска-беларускую мяжу ў Белавежскай пушчы адразу накіраваліся ў г.п.Шарашова. Пасля азнаямляльнай эскскурсіі па пасёлку, польскія веласіпедысты рушылі ў накірунку Пружан, па дарозе наведаўшы царкву ў в.Засімавічы.IMG_6863

У райцэнтры нашы замежныя суседзі, якіх вітала кіраўніцтва раёна,  далучыліся да святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці. Разам са старшынёй райвыканкама М.М.Крэйдзічам госці ўсклалі кветкі да помніка спаленым вёскам.IMG_6873

А потым было наведванне Лядовага і Воднага палацаў, госці паглядзелі святочны канцэрт і феерверк.

Далейшы маршрут падарожнікаў пралёг праз вёску Казлы ў Лыскава, дзе яны наведалі магілу Францішка Карпінскага, рэшткі касцёла і праз Магілёўцы, дзе раней была сядзіба Дзяконскіх, накіраваліся на Паперню. Завяршыўся вела-прабег у Ружанах наведваннем палаца Сапегаў.

Як пасля падзяліліся сваімі ўражаннямі госці, яны засталіся надзвычай задаволенымі веламаршрутам  па тэрыторыі раёна, а таксама ўражаны архітэктурна-культурнай спадчынай, з якой давялося азнаёміцца на Пружаншчыне.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Один комментарий

  • Z

    Менавіта гэты маршрут планавалася развіваць у рамках праекту «EuroVelo-2», будзем спадзявацца, што гэта не аднаразовая акцыя…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *