Четверг, 20 сентября 2018

Влюбленным в небо. В Новых Засимовичах установили памятный знак и вертолет МИ-24

2 034

Гэтыя словы, пакладзеныя ў пачатак надпісу на мемарыяльнай дошцы, лепш за ўсё сведчаць пра сэнс памятнага знака, які на мінулым тыдні быў урачыста адкрыты ў Новых Засімавічах. І знак, і верталёт МІ-24, які застыў на п’едэстале, будзе напамінам пра слаўных авіятараў, якія дыслацыруюцца тут з 1973 года. IMG_6732

Сімвалічна, што адкрыццё памятнага знака было прымеркавана яшчэ і да дня ўтварэння вайсковай часці, які адзначаўся 1 ліпеня. Відаць, і таму так шматлюдна было на ўрачыстасці, на якую, акрамя вайскоўцаў 181 баявой верталётнай базы, сабраліся мясцовыя жыхары, прыехала кіраўніцтва раёна.IMG_6674 IMG_6675 IMG_6689 IMG_6706

У сваім выступленні падчас урачыстага мерапрыемства старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч гаварыў пра пачэсны абавязак – абараняць Радзіму, які новазасімавіцкія авіятары заўсёды выконвалі дастойна.IMG_6690 IMG_6708

Камандзір 181 БВБ палкоўнік А.А.Майсевіч адзначыў, што, хоць вайсковая часць у розныя часы свайго існавання неаднаразова мяняла назву, ваеннаслужачы заўсёды з годнасцю выконвалі пастаўленыя задачы. Так было і падчас ваенных дзеянняў у Афганістане, і ў мірны савецкі час. Таму так пераканаўча гучалі словы камандзіра і выконваючага абавязкі намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце Г.І.Сакалачкі аб бяспецы паветраных рубяжоў нашай краіны, на варце якіх стаяць новазасімавіцкія авіятары.IMG_6673 IMG_6679 IMG_6681 IMG_6696 IMG_6712

Прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання памяць тых ваеннаслужачых, хто аддаў свае жыцці, выконваючы прафесійны абавязак. Чын асвячэння памятнага знака правёў настаяцель прыходу ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы “Неспадзяваная радасць” айцец Сергій Сысаляцін. Былі ўскладзены кветкі.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *