Вторник, 22 мая 2018

Репортаж с празднования Дня Независимости в Пружанах: самый главный памятник Победе — наша память

1 024

Святочна адзначылі пружанцы Дзень Незалежнасці 3 ліпеня.IMG_6762

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з мітынгу каля брацкай магілы на гарадскіх молілках. Яго адкрыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Падзякай вызваліцелям было прасякнута выступленне Міхаіла Мікалаевіча, які аддаў даніну пашаны тым, хто змагаўся за вызваленне нашай Радзімы, каму ўзведзены помнікі ў граніце і мармуры…IMG_6755

IMG_6759Аднак ці не людская памяць —  самы вялікі і значны помнік Перамозе? І яна жыве, што сведчыла з  выступленняў Л.П.Шылавай – старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму”, а таксама старшыні раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў  С.І.Барташа, намесніка старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ю.А.Карповіча, першага сакратара РК БРСМ А.М. Бабігорца, настаяцеля прыхода Спаса-Праабражэнскай царквы айца Ігара Мрыхіна.IMG_6751

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых герояў, якія аддалі свае жыцці за мір на зямлі, мінутай маўчання. У іх гонар ваеннаслужачыя далі залп з агнястрэльнай зброі. Да брацкай магілы былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.IMG_6767IMG_6769

Адразу пасля завяршэння мітынгу адбылося асвячэнне паклоннага крыжа, устаноўленага ў памяць 70-годдзя вызвалення Пружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў побач з брацкай магілай на гарадскіх могілках. Чын асвячэння правёў айцец Ігар Мрыхін.IMG_6773

 

Святкаванне Дня Незалежнасці працягвалася ў гарадскім парку.IMG_6794 IMG_6797 IMG_6800 Адпачываючыя адразу траплялі на выставу народнай творчасці, якая стракацела яркасцю і разнастайнасцю вырабаў. Чаго толькі тут не было! Самыя лепшыя, прыгожыя і мудрагелістыя работы прывезлі сельскія Дамы культуры і Пружанскі Дом рамёстваў. Папяровыя кветкі, размаляваныя бутэлькі, фларыстыка, вышыўка стужкамі, квілінг і бісерапляценнее… Ад яркасці фарбаў і незвычайнасці работ вочы разбягаліся! Асабліва зачароўвала вышыўка Л.М.Яроцкай і лічыльная гладзь Л.Я.Паўлючык з Навасёлкаўскага ЦСДК, каля работ якіх падоўгу спыняліся гараджане і госці Пружан.  Захаплялі сваёй творчасцю і асобныя народныя ўмельцы. Тыя, хто хацеў пакінуць напамін пра свята, куплялі сувеніры.IMG_6808 IMG_6814 IMG_6816 IMG_6817

На сур’ёзны лад настройвала выстава цэнтральнай раённай бібліятэкі “Старонкі гэтых кніг – гісторыя вайны”, побач можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і віктарыне, якія праводзіла дзіцячая бібліятэка.IMG_6802 IMG_6860

Працаваў выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны. Аматары спеваў збіраліся ля сцэны эстрады. Добрай песняй радавалі ўдзельнікі арт-групы “Родники” і вакальнай групы “2+2”, хору “Вербніца”, калектыву “Вечарынка” з Камянецкага раёна. Мілыя сэрцу мелодыі дарыў народны аркестр народных інструментаў Палаца культуры, радавалі танцоры “Спадчыны”. Разнастаіла канцэрт сваім выступленнем спявачка і кампазітар з Санкт-Пецярбурга  Святлана Дольчэ.IMG_6840 IMG_6846 IMG_6851

Бліжэй да вечара “запальваў” публіку на плошчы каля Палаца культуры народны вакальны ансамбль “Ліцвіны” і ўдзельнікі міні-тэатра песні і гумару “Спявай, душа” з Жабінкаўскага раёна, якія паспелі палю-біцца пружанцам. А з наступленнем прыцемкаў музычную эстафету прыняў вядомы беларускі спявак Саша Нема і Міс Нявеста, якія рытмічнымі песнямі прымусілі прытанцоўваць не толькі шматлікіх людзей на плошчы, але і дзяцей непасрэдна на сцэне.IMG_6901 IMG_6909 IMG_6914 IMG_6925

Завяршылася гэтае маштабнае і яркае мерапрыемства выкананнем Дзяржаўнага гімна, які пад адкрытым небам дружна спявалі ўсе прысутныя на плошчы, і відовішчным феерверкам.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *