Пятница, 25 мая 2018

Ученики ДШИ имени Григория Ширмы успешно выступили на конкурсах, в том числе и международных

974

Магія гука: трапяткія спевы скрыпкі і бархатнае гучанне віяланчэлі… Гэтыя інструменты нярэдка называюць элітай музычнага свету, паколькі яны здольны адкрыць бязмежнасць музыкі. Але пры ўмове поўнай самааддачы таго, хто ўзяў у рукі гэтыя інструменты.24июн2015_0189

Вось ужо роўна паўстагоддзя, як існуе струнна-смычковае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Шырмы. Сёння яго выкладчыцкі калектыў — усяго пяць чалавек: А.В.Дыба, С.П.Рыбінская, Ю.А.Сядова, В.М.Барысюк і Т.І.Барадоўская. Сваё выканаўчае майстэрства яны пацвярджаюць перамогамі на рознага ўзроўню конкурсах і фестывалях, у тым ліку рэспубліканскіх і міжнародных. Няма сумненняў і ў педагагічных здольнасцях гэтых жанчын, вучні якіх дасягаюць творчых перамог, у поўнай меры праяўляюць сваю індывідуальнасць і атрымліваюць асалоду ад сваіх дасягненняў.24июн2015_0195

Гордасцю аддзялення называюць выхаванцаў, якія паспяхова выступілі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах-фестывалях. Самай яркай зорачкай па колькасці перамог сёлета стала Караліна Дыба: дзяўчынка прывезла граматы з Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі», які праходзіў у Гомелі, і занальнай музычна-тэарэтычнай алімпіяды, стала лаўрэатам ІІІ ступені на Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок» у Лідзе. Паспяхова займаецца на віяланчэлі Іван Цімановіч, які таксама нядаўна вярнуўся з фестывалю ў Лідзе лаўрэатам ІІІ ступені. На думку педагогаў, вялікія надзеі падаюць скрыпачы Анастасія Карповіч, Марта Двараніновіч і Максім Кумакоў: яны таксама выступалі на «ЛьВёнку» і, хаця не занялі прызавых месцаў, заявілі пра сябе.24июн2015_0205

Многія з тых выпускнікоў школы, якія паспяхова займаліся на струнна-смычковым аддзяленні, у далейшым абіралі вучобу ў музыкальных каледжах і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Настаўнікі шчыра спадзяюцца, што хтосьці з гэтых пяці хлопчыкаў і дзяўчынак таксама будзе прафесійна займацца музыкай і дасягне яшчэ большых поспехаў.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

На здымкУ:

Анастасія Карповіч, Іван Цімановіч,  Караліна Дыба, Марта Двараніновіч, Максім Кумакоў.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *