Суббота, 15 декабря 2018

В Клепачах прошел День деревни

1 660

Весела і цікава прайшло ў аграгарадку Клепачы свята вёскі, якое правялі работнікі Кляпацкага СДК сумесна з адміністрацыяй ААТ “Жураўлінае”.DSC09985

Святкаванне разгарнулася на плошчы перад Домам культуры. Тут была арганізавана дзіцячая пляцоўка з батутамі і горкамі, катаннем на самаходных машынках. Парадавала жыхароў і гасцей аграгарадка пляцоўка “Здароўе і прыгажосць”, на якой дзеці і дарослыя ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах і гульнях.5

Усіх без выключэння ўдзельнікаў чакалі прызы і кансультацыі прадстаўнікоў вядомых парфумерных кампаній, працавала пляцоўка роспісу на целе. Нямала гледачоў сабралася на выставе традыцыйных і сучасных рамёстваў народных майстроў і ўмельцаў з Пружан, Новых Засімавічаў, Сухопаля і Клепачоў.OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У пачатку свята над Клепачамі праляцеў верталёт са сцягам Рэспублікі Беларусь, і поўнай нечаканасцю было, калі на плошчу, дзе сабраліся людзі, паляцелі мяккія цацкі.

Па традыцыі свята пачалося з ушанавання жыхароў аграгарадка. Былі адзначаны 90-гадовыя юбіляры У.У.Карняйчук, Г.Р.Зубко, В.П.Грысюк і нованароджаныя  Кірыл Кічкайла, Эльза Тарасевіч, Карына Курмыса, Марк Грыгаровіч і Алана Гарустовіч. Прысутныя віталі самую маладую сямейную пару — Яўгена і Марыю Зайцавых. Не былі забыты мясцовыя творцы —  Уладзімір Чэрнік і Дзмітрый Казлоўскі, якія выдалі па некалькі зборнікаў сваіх вершаў. Асаблівай пашаны былі ўдастоены ветэраны працы Міхаіл Мацвеевіч Місюля, іван Пятровіч Капіца, Сямён Адамавіч Грысюк. Памятныя падарункі ім уручыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Жураўлінае” З.М.Усік. Грашовымі прэміямі  былі адзначаны і лепшыя механізатары сельгаставарыства. image.jpeg2

Гонару атрымаць узнагароды ад начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама  А.Х.Лапыка былі ўдастоены пераможцы раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе. Граматы і грашовыя прэміі яна ўручыла А.Э. Фрыцлеру, А.А.Карунасу і У.А.Чопку.

Свята ў Клепачах упрыгожылі выступленні творчых калектываў Кляпацкага, Мокраўскага, Сухопальскага, Вялікасельскага, Сланімцоўскага СДК. Усё гэта стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы ААТ “Жураўлінае”. А закончылася мерапрыемства яркім відо-вішчам вогненнага шоу.

Алеся Мазуркевіч, дырэктар Кляпацкага СДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *