Пятница, 30 октября 2020

Ветеран Николай Дурейко умеет радоваться каждому дню

970

Можна было б сказаць, што Мікалай Дурэйка ўсё жыццё пражыў у Карасях, калі б не некалькі гадоў, якія  з-за вайны яму давялося правесці ўдалечыні ад родных мясцін.

— Дзяцінства праходзіла так, як ва ўсіх маіх аднагодкаў, у сельскіх клопатах, — гаворыць Мікалай Іванавіч. — Сям’я наша лічылася серадняцкай: бацькі мелі пяць гектараў зямлі, трымалі  карову, каня, свіней ды авечак. Больш даводзілася дапамагаць па гаспадарцы, чым вучыцца: на досвітку гнаў кароў, пасля на некалькі гадзін падмяняла маці — я бег на заняткі ў польскую сямігодку.26июн2015_0389

Такое мернае жыццё раптоўна змянілася, калі ў вёсцы з’явіліся немцы. Калі пачалася вайна, Мікалаю Іванавічу было ўсяго 18. Спачатку юнак працаваў на лесанарыхтоўках на радзіме, а затым у 1943-м быў высланы на такія ж работы ва Усходнюю Прусію (сучасны горад Чарняхоўск Калінінградскай вобласці). Цяжкія прымусовыя работы закончыліся ў 1945 годзе, калі вязняў вызвалілі чырвонаармейцы. Усяго тыдзень няхітрай ваеннай падрыхтоўкі — і Мікалай Іванавіч стаяў у строі пяхотнага полка. Але паваяваць з ненавісным ворагам давялося ўсяго некалькі месяцаў: радавы Дурэйка атрымаў раненне.

— У ходзе вайсковай аперацыі вызваляў Усходнюю Прусію, але дайсці ўдалося толькі да Кёнігсберга, — расказвае ветэран. — Падчас аднаго з баёў, я з баявымі таварышамі трапіў пад моцны мінамётны абстрэл, асколак перабіў мне нагу.

Вестку пра Вялікую Перамогу баец пачуў ужо ў шпіталі, дзе правёў каля паўгода. Дамоў вярнуўся з трэцяй групай інваліднасці. Яшчэ добры год давялося далечвацца дома. А як толькі пайшоў на папраўку, адразу ж за працу. Крыху папрацаваў на мэблевым камбінаце ў Ружанах, быў зборшчыкам малака ў мясцовым калгасе, а пазней падаўся ў лясную гаспадарку, дзе да пенсіі — каля трыццаці гадоў —займаўся нялёгкай справай вальшчыка лесу.

Сёння Мікалай Дурэйка — напэўна, адзіны ветэран на ўсе бліжэйшыя вёскі. Нягледзячы на паважаны ўзрост, ветэран стараецца абыходзіцца сваімі сіламі: дзеці даўно, быццам птушкі, разляцеліся з бацькоўскага гнязда, каля дваццаці гадоў таму не стала і вернай спадарожніцы жыцця. Тым не менш, спазнаўшы нямала нягод на сваім шляху, Мікалай Іванавіч навучыўся радавацца усяму, што дорыць жыццё.

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *