Среда, 20 июня 2018

Ветеран Великой Отечественной войны Николай Асташеня в свои 87 лет продолжает плотничать

771

Мікалая Асташэню мы засталі ў яго невялічкай майстэрні: неўтаймоўнай энергіі дзед па-ранейшаму карыстаецца аўтарытэтам у жыхароў Бярэзніцы 87-гадовы майстар на ўсе рукі яшчэ і аконную раму здольны зрабіць, і барану падладзіць, і дзверы змайстраваць. А пару гадоў таму нават зрабіў паклонны крыж, які цяпер стаіць пры вясковай дарозе.26июн2015_0416

— Да работы мяне з дзяцінства прывучалі: нас, дзяцей, у бацькоў было дзевяць, я — самы малодшы, — дзе-ліцца сваімі ўспамінамі Мікалай Паўлавіч. — Вось і вестка аб пачатку вайны застала за работай: на досвітку я пасвіў кароў.

Немцы, як толькі пачалі ўстанаўліваць свае парадкі, адразу ж папярэджвалі, што за сувязь з партызанамі (а партызанскі рух у нас разгарнуўся яшчэ напачатку вайны) чакае жорсткая расправа.

— Аднойчы нават для нагляднасці вывелі людзей за вёску і зазначылі, што калі знойдуць у каго партызанаў, усім «капут». І неўзабаве Байкі сталі таму прыкладам.

Але гэта не палохала хлапчука, і ён да самага вызвалення Пружаншчыны і прызыву ў армію бегаў у партызанскі атрад, у якім былі і яго родныя. А пасля вызвалення раёна і самаму давялося гнаць на захад ворага. Праўда, да Берліна так і не дайшоў — перашкодзіла раненне. Пра свой франтавы шлях Мікалай Паўлавіч расказвае:

— Вучоба ў Полацку доўжылася крыху больш двух тыдняў — і на цягнік, даганяць фронт. Колькі разоў там, на перадавой, мне шчасціла: відаць, нарадзіўся ў кашулі. Ваяваў сярод «дзядоў», як я іх называў, — я ж зусім малады быў. Аднойчы папрасіўся ў таварыша хоць колькі хвілін падрамаць (уявіце сабе, па сем дзясяткаў кіламетраў за суткі даводзілася праходзіць). Прачнуўся ад моцнага выбуху: дзеда забіла, камандзіру аддзялення асколак трапіў у аўтамат, а на мне толькі драпінка.

Але падчас наступлення ў Аўстрыі радавому Асташэню ўсё-такі давялося адправіцца ў шпіталь — куля трапіла ў сцягно.

— Гэта здарылася 30 красавіка, зусім трошкі не дайшоў да рэйхстага. Ну, галоўнае — не забіла. Відаць, лёс у кожнага свой, — з вышыні пражытых гадоў сёння разважае ветэран. — Калі пачулі пра перамогу, плакаў увесь шпіталь.

Пасля выздараўлення працягваў службу — толькі праз сем гадоў, дэмабілізаваўшыся з пасады памочніка камандзіра ўзвода, вярнуўся дадому.

Не менш дастойна пражыў Мікалай Асташэня і мірнае жыццё: шмат гадоў адпрацаваў шаблоншчыкам дэталяў на Ружанскай мэблевай фабрыцы, дзе лічыўся адным з лепшых спецыялістаў, а дасягнуўшы пенсійнага ўзросту — яшчэ доўга шчыраваў у мясцовай гаспадарцы. Шчыра радуецца, што і сёння запатрабаваны ў аднавяскоўцаў.

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *