Воскресенье, 18 февраля 2018

Изумрудную свадьбу отметила семья Капитоновых из Пружан

954

..Сёння, 19 чэрвеня, рэгіструюць шлюбны юбілей, трывалы, як ізумруды… Гэтыя словы загадчыцы аддзела ЗАГС райвыканкама Наталлі Цібароўскай  гучалі ў той дзень асабліва ўрачыста. І гэта зразумела: факт пражывання ў шлюбе ў міры і згодзе   55 гадоў выклікае бясспрэчную павагу і захапленне. Менавіта столькі гадоў ідуць па жыцці разам Сямён Дзмітрыевіч і Антаніна Іосіфаўна Капітонавы. Гэта і пацвердзілі яны сваімі подпісамі ў кнізе сямейных ганаровых юбіляраў аддзела ЗАГС.капитоновы

Павіншаваць са знамянальнай датай “ізумрудных” юбіляраў прыйшлі родныя і сябры гэтых паважаных людзей. Прысутныя гаварылі пра ўзорнасць сям’і Капітонавых, якія сумленнымі адносінамі пакінулі значны след як у сваёй працоўнай дзейнасці, так і, наогул, у жыцці.

Яны шмат працавалі. Антаніна Іосіфаўна шчыравала на хлебакамбінаце, кансервавым заводзе, шмат гадоў аддала Пружанскаму заводу радыёдэталей. Сямён Дзмітрыевіч у свой час узначальваў упраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама, спіртзавод, камбінат бытавога абслугоўвання, настаўнічаў. Ён удастоены такіх высокіх узнагарод, як ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга і ордэн Славы трэцяй ступені.

Аднак ці не самай высокай узнагародай для гэтых людзей стала іх каханне і клопат адно аб адным, паважлівыя адносіны і ўменне прыгожа жыць сярод людзей.

— Любоў і згода! – не раз жадалі прысутныя ганаровым юбілярам.

 

Галіна КАЛЯДА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *