Понедельник, 19 февраля 2018

Николай Францевич: «В 16 лет я обошел с миноискателем каждый уголок Пружанщины»

750

— І ўсё-такі я нарадзіўся пад шчаслівай зоркай, — гаворыць жыхар Ружан М.М.Францэвіч, аналізуючы пражытыя гады. Асобнае месца ў сваіх успамінах ён адводзіць вайне.

Быццам учора было, Мікалай Міхайлавіч памятае пачатак Вялікай Айчыннай: як з даху клуні назіраў за пажарам на Куплінскім аэрадроме, як у родных Скорцах з’явіліся першыя немцы.26июн2015_0391

Не раз за час акупацыі лёс яго вёскі і жыццё аднавяскоўцаў знаходзіліся пад пагрозай знішчэння. Асабліва яскравым успамінам урэзаўся ў памяць выпадак, як карнікі прыляцелі з бліжэйшай камендатуры на матацыклах і грузавіках па данясенні солтыса лавіць партызанаў, якія наведваліся ў вёску па правізію. Падчас абстрэлу партызанскіх павозак кулю ад сваіх жа злавіў і адзін з немцаў. Вёску акружыла тэхніка, аснашчаная кулямётамі, — Скорцам ужо прызначаўся той жа лёс, што і Байкам. Але ў апошні момант хтосьці з нямецкіх салдатаў выказаў здагадку, што, мяркуючы па тым, як прайшла куля, іх чалавек быў выпадкова забіты сваімі  ж. Так немцы адмянілі карную аперацыю.

У 1944-м 16-гадовы хлопец атрымаў у ваенкамаце прыпісное пасведчанне, згодна з якім праходзіў штодзённую падрыхтоўку пры Пружанскім авіяхіме. Як толькі Мікалая Францэвіча навучылі справе сапёра-падрыўніка, з мінашукальнікам ён адправіўся на абследаванне і кантрольную праверку раёна.

— Абышоў кожны куточак Пружаншчыны, — гаворыць Мікалай Міхайлавіч. — Самі разумееце, было вельмі небяспечна: як гавораць, сапёр памыляецца толькі аднойчы.

У армію М.М.Францэвіча прызвалі ў 1948 годзе. Як успамінае сам ветэран, адразу ён трапіў у сталіцу данскога казацтва, адкуль быў накіраваны ў школу малодшых камандзіраў, па завяршэнні якой яго чакала ваенная кар’ера. Па сямейных абставінах ваеннаслужачы вымушаны быў перавесціся ў Слабудку, а неўзабаве трапіў у ракетную дывізію, якую фарміравалі пад Ружанамі.

Атрымаўшы нямала ўзнагарод за бездакорную службу, ветэран Узброеных Сіл СССР пайшоў у запас. Мікалай Міхайлавіч не стаў сядзець склаўшы рукі. Некаторы час яшчэ працаваў кантралёрам-дыспетчарам на мясцовай аўтастанцыі, егерам — у лясной гаспадарцы. Ды і сёння, на заслужаным адпачынку, вядзе актыўнае жыццё, займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі.

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *