Днём 29 чэрвеня каля вёскі Паддубна адбылася аварыя, у якой траўмы атрымала пасажырка. Вадзіцель, жыхарка г.Жабінка, на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, з-за чаго машына з’ехала на абочыну і сутыкнулася з дрэвам.
Спачатку года гэта сёмае дарожна-транспартнае здарэнне, сем чалавек атрымалі траўмы.
Аляксандр Кабрынец, старшы дзяржаўтаінспектар.