Четверг, 21 июня 2018

Велопробег «Брест-Волгоград», посвященный 70-летию Победы, прошел через Пружаны

1 022

У Брэсце 22 чэрвеня стартаваў велапрабег, прысвечаны 70-й гадавіне Вялікай Перамогі і 110-годдзю ўтварэння прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. У маршрут гэтага буйнамаштабнага спартыўна-масавага мерапрыемства трапілі Пружаны.22июн2015_0119

Варта адзначыць, што велапрабег праходзіць у тры этапы і агульная яго працягласць складзе каля 15 тысяч кіламетраў. Да слова, першы маршрут стартаваў у Хабараўску 12 красавіка, другі — у панядзелак у горадзе над Бугам, трэці прыме эстафету 10 ліпеня ў Севастопалі.

Хлебам-соллю віталі веласіпедыстаў на пружанскай зямлі. Нашы спартсмены таксама падтрымалі ініцыятыву і далучыліся да ўдзельнікаў прабегу, праехаўшы з імі пару дзясяткаў кіламетраў. А ў Пружанах веласіпедысты прынялі ўдзел у мітынгу: каля помніка спаленым вёскам праходзіла мерапрыемства, прымеркаванае да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.22июн2015_0070

Адкрыў мітынг старшыня райвыканкама М.М.Серкоў. У сваёй прамове ён падкрэсліў ролю беларускага народа ў набліжэнні агульнай Перамогі: з першага дня вайны на нашай зямлі пачалося фарміраванне партызанскіх атрадаў.

Сённяшні мір дастаўся нашым продкам страшнай цаной — гібеллю не толькі савецкіх салдат, але і мірнага насельніцтва. Як кавалася гэтая Перамога, нагадаў І.М.Алякумаў, які прымаў удзел у Курскай бітве.

Безумоўна, сённяшнія нашчадкі  ўдзячны ветэранам, падкрэсліў ка-пітан расійскай каманды ўдзельнікаў велапрабегу У.В.Алёхін. І, як зазначыў капітан нашай каманды А.У.Міхальчык, сёлетні велапрабег — шчырая падзяка ўсім тым, каму мы  абавязаны мірным жыццём.22июн2015_0046

Хвілінай маўчання ў гэты дзень ушанавалі памяць тых, хто ішоў дарогамі вайны, абараняў гонар сваёй Радзімы. Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі, а ветэранам уручаны памятныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

У салдацкі кацялок, у які веласіпедысты збіраюць жменькі шматпакутнай беларускай зямлі, трапіла і пружанская. Яна будзе развеяна каля манумента «Ра-дзіма-маці кліча» ў Валгаградзе, на Мамаевым кургане — знакавым месцы, дзе падчас Сталінградскай бітвы ішлі жорсткія баі. Там 29 ліпеня і завершыцца велапрабег.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *