Воскресенье, 25 февраля 2018

В Пружанах прошли областные соревнования сандружин. Победила «Дружба»

1 590

Абласныя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны прайшлі ў Пружанах

Відовішчнай атрымалася цырымонія адкрыцця на гарадскім стадыёне. Удзельнікі ўсіх дзевятнаццаці каманд у прыгожай форме брава маршыравалі перад трыбунамі, дружна зацягваючы страявыя песні. Камандзірам каманд сандружыннікаў і начальніку Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС РБ К.Я.Шаршуновічу ўрычылі святочныя караваі.19июн2015_9941 19июн2015_9944 19июн2015_9946 19июн2015_9950 19июн2015_9958 19июн2015_9960

Адгучаў рапарт кіраўніка спаборніцтваў – намесніка начальніка аддзела абласнога ўпраўлення МНС В.Ю.Васіленкі аб гатоўнасці каманд да правядзення спаборніцтваў. Іх урачыстае адкрыццё сваімі прамовамі засведчылі начальнік абласнога ўпраўлення МНС К.Я.Шаршуновіч і намеснік старшыні райвыканкама С.М.Гук.19июн2015_992619июн2015_9923

Звяртаючыся да ўдзельнікаў, начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама С.У.Крапівіна, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Н.Т.Гіндзюк, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Л.М.Варанко гаварылі аб галоўнай мэце, дзеля чаго і праводзяцца падобныя спаборніцтвы – быць гатовымі да аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.19июн2015_9961

А затым каманды перайшлі да непасрэднай дэманстрацыі сваіх ведаў і навыкаў падчас работы ў ачагах камбінаванага і хімічнага  паражэнняў, у  ачагу інфекцыйнага захворвання, тэарэтычнага конкурсу. Усе этапы спаборніцтваў праходзілі на асобных пляцоўках са створанымі неабходнымі ўмовамі для выканання санітарнымі дружынамі канкрэтнага комплексу практычных дзеянняў. Судзейская камісія ацэньвала работу на кожным этапе. Напрыклад, галоўны суддзя пятага этапу спаборніцтваў па праверцы тэарэтычных ведаў пружанскі хірург І.М.Пачынчык адразу адзначаў высокую падрыхтаванасць удзельнікаў, сведчаннем чаму сталі высокія адзнакі.19июн2015_0004 19июн2015_0005 19июн2015_0006 19июн2015_0008 19июн2015_0009 19июн2015_0011

— Ніжэй васьмі балаў па дзесяцібальнай сістэме ніхто з каманд не апускаўся, — сказаў Іван Мікалаевіч.

Свой спрыт каманды дэманстравалі не толькі па медыцыне. Удзельнікі  спаборнічалі ў конкурсах страявой песні, насценнага друку, мастацкай самадзейнасці, дзе паказалі сябе яшчэ і надзвычай творчымі людзьмі.19июн2015_9914

Вельмі дастойна глядзелася каманда ААТ “Мурава”, якая прадстаўляла на спаборніцтвах наш раён. Не было такога конкурсу, у якім яе прадстаўнікі не займалі б лідзіруючыя пазіцыі. Наогул, як зазначалі арганізатары, высокія вынікі, якія дэманстравалі каманды, гэта яшчэ і сведчанне разумення кіраўнікамі прадпрыемстваў важнасці аказання першай  медыцынскай дапамогі непасрэдна на працоўных месцах. І прыкладам таму — ААТ “Мурава”, дзе бяспечным умовам працы і аказанню неабходнай медыцынскай дапамогі вучацца пастаянна, а не толькі напярэдадні адпаведных конкурсаў.19июн2015_9916 19июн2015_9920 19июн2015_9924 19июн2015_9925 19июн2015_9929 19июн2015_9973 19июн2015_9977

Праўда, абысці вопытных пераможцаў спаборніцтваў сандружын – каманду з Баранавічаў, пружанцам усё ж не ўдалося. Па колькасці набраных балаў “Мурава” крыху саступіла “Дружбе” і аказалася на другім месцы. Трэцяе месца на спаборніцтвах заваявала каманда ААТ “Івацэвічдрэў”. Дарэчы, лепшы камандзір і лепшая сандружынніца таксама аказаліся з Івацэвічаў. А вось у віктарыне па лініі Чырвонага Крыжа перамогу атрымала сандружынніца з Баранавічаў.

Галіна Каляда, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *