Понедельник, 19 февраля 2018

На Пружанском консервном заводе планируют переработать 20 тонн клубники. Ориентировочная стоимость клубничного варенья — 30 тысяч рублей за банку

981

На Пружанскім кансервавым заводзе пачаўся гарачы сезон нарыхтовак на зіму смачнай прадукцыі: у радыусе 100 метраў стаіць водар клубнічнага варэння, якое ў гэты перыяд традыцыйна пачынае гатаваць прадпрыемства.Як расказвае дырэктар завода Д.М.Красевіч, асноўны аб’ём  ягад пастаўляе Лунінеччына, частка ідзе з нашага раёна. Выдатна наладжана дастаўка хуткапсавальных ягад.Консервный 19

Сёлета запланавана перапрацаваць 20 тон, і стан спраў сведчыць, што планы абавязкова будуць выкананы.

— У бягучым годзе аблвыканкамам устаноўлены фіксаваныя закупачныя цэны: кілаграм таварных клубніц для прамысловай перапрацоўкі каштуе 5200 рублёў, дзякуючы чаму мы можам спрагназаваць канчатковы кошт нашай прадукцыі на ўзроўні да 30 тысяч рублёў за слоік салодкага варэння,— расказвае Дзмітрый Мікалаевіч.

Відавочна, што гэта павінна абрадаваць гаспадынь. Калі ўзяць рыначны кошт клубніц, дадаць сюды расходы на набыццё цукру, слоікаў, закатачных накрывак і аплаты за выдаткаваныя пры варцы газ і ваду, то варта пашкадаваць уласныя сілы і патраціць час на нешта больш карыснае, чым дамашнія нарыхтоўкі.Консервный 15

Маркетынгавая служба прадпрыемства разумее, што наўрад ці зараз, у сезон свежай садавіны-агародніны, можна будзе знайсці збыт, але ўся прадукцыя мае працяглы тэрмін захоўвання. Вырабляецца варэнне па тых традыцыях, якія былі прыняты яшчэ савецкімі стандартамі. Напрыклад, у перапрацоўку ідуць толькі ягады, якія маюць сярэднія памеры — 2,5-3 сантыметры. Большыя клубніцы будуць развальвацца, і варэнне атрымаецца не той кансістэнцыі, а ўтрыманне карысных рэчываў у ім зменшыцца. А так у кожным слоіку можна ўбачыць цэлыя ягады, што толькі павялічвае эстэтычную прывабнасць прадукту.Консервный 2

Далікатная ягада патрабуе шмат ручной працы. За кілаграм перабраных ягад плацяць паўтары тысячы рублёў.

Потым клубніцы адпраўляюцца на замочку — у цукровым сіропе яны настойваюцца 12 гадзін — і варку. Расфасоўка робіцца ў сучасную шкляную тару, якая захавае і смак варэння, і яго іншыя спажыўныя якасці. Усё гэта высока цэняць пакупнікі, з якімі прадпрыемства загадзя заключыла дамовы на пастаўку клубнічнага варэння.

На здымку: клубнічнае варэнне 2015 года дэманструе мікрабіёлаг В.А.Халецкая; перапрацоўка ягад вядзецца ўручную.

Алег Сідарэнка. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *