Среда, 26 сентября 2018

88 жителей Пружанского района носят звание Почетный донор Республики Беларусь

2 038

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам «Дзякуй за выратаванне майго жыцця».

Зінаіда Несцярук каля паўсотні разоў здавала кроў і спадзяецца, што гэтым дапамагала выратаваць жыццё многім людзям.10июн2015_9312

Жанчына атрымала статус донара больш дваццаці гадоў таму. Ёй проста патэлефанавалі з бальніцы і папрасілі здаць кроў: маўляў, у вас патрэбная група. Тады, дарэчы, донарства яшчэ насіла бязвыплатны характар: за добрую справу ўзнагароджвалі ўсяго толькі талонам на харчаванне і дадатковым днём да адпачынку.

Сёння Зінаіда Адамаўна — ганаровы донар Рэспублікі Беларусь. Яна лічыць, што быць донарам ці не — справа кожнага, але асабіста яна зрабіла свой выбар, калі аднойчы прыйшла ў аддзяленне пералівання крыві.

Наогул, пераацаніць ролю донарства ў нашым жыцці складана: па статыстыцы кожнаму трэцяму жыхару планеты хаця б раз у жыцці патрэбна донарская кроў.

Я сам маю непасрэднае дачыненне да донарства: больш сарака гадоў працаваў загадчыкам аддзялення пералівання крыві. У 1970-м, калі аддзяленне толькі пачало функцыяніраваць пры ЦРБ, як і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, кроў здавалася на бязвыплатнай аснове.

Прапаганда бязвыплатнага донарства вялася медработнікамі пастаянна. Безумоўна, колькасць донараў павялічылася, калі за кожную кроваздачу сталі плаціць грошы. І сёння, у наш прагматычны час, донарства цалкам перайшло на камерцыйныя рэльсы. Але ж хіба можна ацэньваць жыццё грашыма?

Радуе, што ўсё-такі бязвыплатныя донары не перавяліся, і лепш за іншых ведаюць пра гэта мае былыя калегі. Як расказала старшая медсястра ад-дзялення пералівання крыві Н.І.Чайкоўская, за 2014 год план па атрыманні донарскай крыві быў выкананы на 108,7%. Што тычыцца плана на бягучы год, то ўсяго за пяць месяцаў яго ўдалося выканаць амаль напалову. Найбольш жадаючых стаць донарамі знаходзіцца ў медыцынскім асяроддзі. 10июн2015_9315

Высакародная справа донарства жыве, і аб гэтым лепш за ўсё сведчыць той факт, што колькасць людзей, якія ўдастойваюцца звання ганаровага донара Рэспублікі Беларусь, павялічваецца: на сённяшні дзень толькі на Пружаншчыне яго носяць 88 чалавек.

Павел Барадзюк, ганаровы донар Рэспублікі Беларусь і  СССР.

 На здымку: З.Несцярук і старшая медсястра аддзялення пералівання крыві Пружанскай ЦРБ Н.Чайкоўская.

Фота Марыны Вакульскай.

Один комментарий

  • пенсіянер

    У мінулым, пры ўбачанні крыві, я адчуваў негатыўныя эмоцыі. Мабыць таму, я ніколі не спрабаваў стаць донарам. «Злачынна» забываць пра людзей, якія дапамагаюць выжыць іншым. Дзіўна, але да гэтага часу не сустракаў пераліка спіска ганаровых донараў Пружанскага раёна, заслужана атрымаўшы гэтую дзяржаўную ўзнагароду ў розныя годы, пры розных уладах.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *