Четверг, 21 июня 2018

Все ли пляжи района готовы к купальному сезону?

1 602

Практыка папярэдніх гадоў паказвае, што ад прыняцця рашэння аб добраўпарадкаванні пляжаў да рэальнага здзяйснення планаў заўсёды розны па даўжыні шлях: недзе, напрыклад, на гарадскім возеры, чыста і прыстойна, хапае ўсяго належнага для масавага адпачынку ля вады, а дзе-нідзе на працягу ўсяго сезона не было і самага элементарнага. Ці зменіцца сітуацыя сёлета?IMG_0014

Як расказвае старшыня раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчук, на пачатку мая вадалазамі Кобрынскай выратавальнай станцыі былі абследаваны акваторыі вадаёмаў каля вёсак Лінова, Носкі, лагера «Дубок» і азёр у райцэнтры і г.п.Ружаны. Адказным за навядзенне парадку ва ўзбярэжных зонах арганізацыям выдадзены прадпісанні аб стварэнні адпаведных правілам аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь умоў адпачынку.

Праз некаторы час спецыяльная камісія ў чарговы раз наведала гэтыя вадаёмы і прыйшла да высновы, што ў цэлым прынятыя намаганні дастатковыя.

Напрыклад, працяглы час крытыкаваўся стан пляжа на возеры каля в.Лінова: спачатку там былі зроблены павеці і лаўкі для адпачываючых, месца для пераапранання і прыбіральні. Але з цягам часу, а таксама «пры дапамозе» мясцовых вандалаў большая частка інфраструктуры была разбурана, а выпраўляць ніхто не збіраўся. У новым купальным сезоне тут парадак — нават устаноўлены кантэйнеры для збору смецця і дзіцячыя пясочніцы. А вось пастаўлены шлагбаум для забароны пад’езду да вады на аўтамабілях пратрымаўся нядоўга, да першага варвара-адпачываючага. Такія адносіны засмучаюць не толькі тых, хто зрабіў усё належнае, але і людзей, якія хацелі б адпачываць у добрых умовах.

Таксама, як зазначыў Юрый Міхайлавіч, па ўзорнасці сёлета з гарадскім возерам можа паспрачацца і вадаём каля в.Носкі, дзе лясгас выправіў усе дробныя недахопы, якія называліся летась.

Нараканні з боку правяраючых выклікала толькі зона адпачынку на Паперні, якая замацавана за ААТ «Ружаны-Агра». Ёсць пытанні па ўстаноўцы раздзявалак, не абсталявана месца для паркоўкі аўтамабіляў. І гэта на возеры, дзе летам збіраецца да сотні адпачываючых штодня. Кіраўніцтва гаспадаркі запэўніла, што ўсе крытычныя выказванні прыняты да ўвагі і хутка недахопы будуць выпраўлены.

Алег Сідарэнка.

2 комментариев

  • dniknik

    Так какие водоемы всё-таки признали пригодными?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Мыкола

    сколько лет этой фотографии? там же заросло всё, озеро как болото.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *