Воскресенье, 25 февраля 2018

«Ваш компьютер заблокирован!». В Пружанском районе на «хакеров» возбуждены 4 уголовных дела

1 062

Згодна са статыстыкай, у Беларусі налічваецца ўжо больш за пяць мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту. Пры гэтым нельга забываць пра адно «але»… Практычна ўсюды праваахоўныя органы б’юць трывогу — за віртуальнай прасторай трэба ўзмацняць кантроль, бо яна становіцца сапраўднай крыніцай злачыннасці: па звестках Інтэрполу, кожнае пятае злачынства ўчыняецца з дапамогай камп’ютараў і праграмнага забеспячэння. Такія выпадкі, на жаль, пачалі рэгістравацца і ў Беларусі. А на Брэстчыне лідарам па колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў па заявах пацярпелых ад дзеянняў інтэрнэт-махляроў стаў Пружанскі раён.мош

Як расказвае следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь С.Л.Тарасевіч, з пачатку бягучага года ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы, пацярпелымі сталі трое жыхароў раёна і адна арганізацыя, бухгалтарскі архіў якой быў узламаны, як мяркуецца, мэтанакіраванай хакерскай атакай. Алгарытм махлярства вельмі просты: пры наведванні інтэрнэту да карыстальнікаў прыходзіць паведамленне аб тым, што яны сваімі дзеяннямі парушылі заканадаўства Беларусі, у сувязі з чым камп’ютар будзе заблакіраваны да ўплаты штрафу. Часцей за ўсё называецца арт.303 Крымінальнага кодэкса РБ, некаторых карыстальнікаў увогуле палохаюць тым, што да іх адправілася следчая група.

— Разлік будуецца на тым, што сярод тых пяці мільёнаў беларусаў, якія актыўна карыстаюцца глабальным павуціннем, — нязначны працэнт людзей, хто можа самастойна настройваць свае камп’ютары,— тлумачыць Сяргей Леанідавіч.— А значыць, «аштрафаваныя» хутчэй пералічаць названую суму, чым стануць разбірацца ў праўдзівасці такога паведамлення.

Так адбылося і з трыма пацярпелымі ў бягучым го-дзе: двое паспелі перавесці грошы на названы віртуальны кашалёк, трэці збіраўся зрабіць гэта, але на пошце адмовіліся прымаць плацёж і параілі звярнуцца ў праваахоўныя органы. Між тым, разабрацца з гэтым вельмі проста, дастаткова ўважліва прааналізаваць атрыманае паведамленне. Па-першае, прыведзены артыкул прадугледжвае пакаранне за… парушэнне працэдуры правядзення горных і будаўнічых работ. Таму не лянуйцеся пацікавіцца законам. Па-другое, праграмнае забеспячэнне для блакіроўкі камп’ютара — вельмі складаны прадукт, і наўрад ці хакеры будуць выдаткоўваць вялікія грошы, каб сабраць з простага карыстальніка 300 або 500 тысяч рублёў. І гэта пацвярджаецца на практыцы: дастаткова проста перазагрузіць кам-п’ютар, каб аднавіць яго работу. Больш складаная працэдура са смартфонамі, але таксама нічога крытычнага.

Ці можна застрахавацца ад такой рызыкі? Як паказвае практыка, ні дакладны выбар сайтаў, ні самыя «прасунутыя» антывірусныя праграмы не гарантуюць поўнай бяспекі. Можна ніколі не наведваць парталы «для дарослых», а проста зайсці на рэсурс кітайскага інтэрнэт-магазіна, каб атрымаць такое паведамленне. Адзінае выйсце — ні ў якім разе не пералічваць грошы. Калі не можаце самастойна справіцца з пагрозай, звярніцеся да спецыялістаў, якім хопіць пяці мінут, каб ліквідаваць яе.

Калі ж усё-такі паверылі махлярам і перавялі грошы, то паведаміце пра гэта ў міліцыю: у дачыненні да махляроў будзе ўзбуджана крымінальная справа па арт.354 КК РБ за распрацоўку, выкарыстанне або распаўсюджванне шкодных камп’ютарных праграм, адпаведна з якім ім пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Знайсці іх будзе, безумоўна, складана. Аднак і такія прыклады ёсць, нават на тэрыторыі Беларусі.

Алег СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *