Вторник, 20 февраля 2018

ФК «Пружаны» на своем поле со счетом 3:1 обыграл прошлогоднего чемпиона области

914

У трэцім туры чэмпіянату вобласці па футболе ФК «Пружаны» у мінулую нядзелю прымаў на сваім полі чэмпіёна і ўладальніка кубка леташняга сезона — каманду «Брэстжылбуд».

У складзе гасцей былі і футбалісты, якія раней прайшлі школу вышэйшай лігі чэмпіянату рэспублікі ў складзе брэсцкага «Дынама».футбольный мяч

Неабходна адзначыць, што нашы футбалісты ніколькі не тушаваліся перад сапернікам, а з першых мінут сустрэчы завалодалі ініцыятывай і павялі планамерныя атакі на вароты брастаўчан. Лік быў адкрыты ўжо на 10-й мінуце. Прайшла атака праз цэнтр, і Уладзімір Шаўчук пасля перадачы Антона Кусцінскага вывеў пружанцаў наперад. За мінут дзесяць да перапынку вызначыўся ўжо сам Антон Кусцінскі, які рэалізаваў выхад сам-насам з варатаром гасцей.

У другім тайме малюнак гульні некалькі змяніўся. Футбалісты «Брэстжылбуда» пайшлі наперад вялікімі сіламі, і небяспечныя моманты сталі ўзнікаць ля варот пружанскай каманды. Так, на 60-й мінуце гаспадароў выратавала перакладзіна пасля магутнага ўдару аднаго з футбалістаў саперніка. Нашы пачалі гуляць ад абароны, ловячы саперніка на контратаках.

За дзесяць мінут да фінальнага свістка пружанцы ўсё ж давялі лік да разгромнага пасля дакладнага ўдару Аляксандра Мішковіча. Асістэнтам тут выступіў выхаванец пружанскага футбола Дзмітрый Лукін.

На што хапіла брастаўчан, дык гэта забіць гол прэстыжу. Наша каманда атрымала ўпэўненую перамогу з лікам 3:1.

Каментарый галоўнага трэнера

ФК «Пружаны» Ю.М.Цюшкевіча:

— Я задаволены і лікам, і зместам гульні каманды. Перамога над такім сапернікам надае нам новых сіл.

Футбалісты практычна поўнасцю выканалі маю ўстаноўку на гульню. Надзейна згулялі ў абароне, выкарысталі свае галявыя моманты. За кошт самааддачы і каманднага духу здолелі перагуляць такога грознага саперніка.

Турнірная табліца сярод каманд Заходняй зоны пасля трох тураў:

 

                                                  Г         В        Н        П          Мячы      А

ФК «Маларыта»                               3             2              1              0           6-2              7

ФК «Пружаны»                    3         2        0         1            8-5         6

ФК «Ніва»                                            3             2             0              1               5-4              6

«Лакаматыў»                                     2             1             0              1                3-3              3

«Брэстжылбуд»                                2             1             0              1                5-5              3

«Ліверпуль»                                        3             1             0              2                6-7              3

«БрОЦОР»                                           2             0              1              1                1-4               1

«Юнацтва»                                          2             0             0             2             0-4         0

Мікола АРХУЦІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *