Воскресенье, 18 февраля 2018

На заставе имени Кофанова отметили День пограничника

1 459

Ваенная служба ў сілу сур’ёзнасці пастаўленых перад ёй задач  пазбаўлена цывільных радасцей. Асабліва не церпіць расслаблення служба па абароне межаў краіны, якую ў Беларусі нясуць пагранічнікі.29май2015_7931

Нават у сваё прафесійнае свята ваеннаслужачыя пагранзаставы  імя Кафанава, адной з самых старэйшых імянных застаў Беларусі, стаялі на варце даручанага ім участка беларуска-польскай мяжы. І толькі тыя, хто не быў у нарадзе, змаглі прыняць віншаванні з Днём пагранічніка.29май2015_7905 29май2015_7923

Святочнае мерапрыемства на заставе пачалося з урачыстага пастраення. Начальнік заставы Яўген Паўлоўскі падзякаваў сваім падначаленым — і салдатам, і афіцэрам — за добрую службу. Тым, хто вылучыўся падчас праходжання тэрміновай службы, былі ўручаны нагрудныя знакі адрознення.29май2015_7937 29май2015_7976

Са сваёй святочнай праграмай да вайскоўцаў прыехалі артысты з Пружан: В.Іванцова, А.Кныш, Т.Паласьмак, А.Ціхановіч, народны ансамбль танца «Завіруха» і іншыя.29май2015_7958

У перапынках паміж нумарамі шмат прыемных слоў і пажаданняў было выказана прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, за якімі замацавана шэфства над заставай. Гасцямі было прывезена нямала падарункаў, якія дапамогуць палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу заставы.

На здымку: старшыня райвыканкама М.М.Серкоў віншуе начальніка пагранзаставы «Перароў» імя Кафанава Я.В.Паўлоўскага.

Марына Вакульская.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *