Четверг, 24 мая 2018

Христос Воскрес!

3 018

З Велікоднага паслання епіскапа Брэсцкага І Кобрынскага ІААНА
Любыя ў Хрысце Ускросшым увесь святарскі, манаскі і дыяканскі чын, багалюбівыя чады нашай епархіі!  Вітаю кожнага з вас і звяртаю да вас поўныя невыказнай радасці словы: Хрыстос Уваскрос!
Найвялікшае свята перажываем мы сёння, урачыстасць з урачыстасцей. «Уваскрос Ісус з мёртвых, як абяцаў, і даў нам жыццё вечнае і вялікую міласць». Цяпер «смерти празднуем умерщвление, адово разрушение, иной вечной жизни начало».  Гэтая светлая велікодная радасць, якая напаўняе нашы сэрцы, саграе нас сярод зямных клопатаў, натхняе на жыццё па запаветах, даруе нам прадчуванне ўласнага будучага ўваскрэсення…
…Шлях Хрыстовы, шлях крыжанашэння і распяцця, прыводзіць нас да святла, якое заззяла ад Жываноснай Труны Гасподняй. У гэтым святле ўсё бачыцца па-іншаму: разрываецца кола штодзённых клопатаў і праблем, і лягчэй становіцца крыж, які нясе кожны з нас, крочачы за Госпадам, — крыж штодзённых клопатаў і хвароб, трывог і выпрабаванняў, крыж служэння бліжнім. Жыць у гэтым святле — значыць, з Божай дапамогай перамагаць любы смутак, мець паўнату міру і радасці.
Любыя! Будзем па запавеце апостальскім «хадзіць у абноўленым жыцці». Адрынем варожасць і разлад, грахоўныя звычкі і душэўную расслабленасць. Кожным днём і гадзінай нашага жыцця выканаем запавет Хрыстовы: «Хай свеціць святло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя справы і праслаўлялі Айца вашага Нябеснага» (Мф. 5, 16).
А для гэтага будзем усімі сіламі імкнуцца спазнаць вялікі духоўны скарб, які мы маем, — нашу святую праваслаўную веру. Будзем без ляноты працаваць, засвойваючы нашу спадчыну, агульную для многіх праваслаўных народаў, і будзем умацоўваць наша адзінства ў свеце, які ўсё часцей адыходзіць ад праўды Хрыстовай…
…Зноў і зноў прашу ўсіх удасканальвацца ў веры і добрых справах, «каб ва ўсім праслаўляўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і дзяржава ў вякі вякоў. Амінь».
Хрыстос Уваскрос!
Сапраўды ўваскрос Хрыстос!

2 комментариев

  • Христос Воскрес! С праздником всех!!!! Весёлой всем пасхи и смачнай каўбаскі

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Женя

    Очень сомневаюсь в воскрешении…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *